38 Утварэнне СССР.Узбуйненне тэрыторыи БССР у 20-х гг.XXв. 30 снежня 1922 г. БССР разам з РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісала дамову аб стварэнні СССР. У Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чарвякоў стаў адным са старшынь Прэзідыума ЦВК СССР. У пачатку 20-х гг. БССР мела цэлы шэраг нацыянальных праблем, якія павінна была вырашыць палітыка беларусізацыі. Пленум ЦБ КП(б)Б у чэрвені 1923 г. вызначыў практычныя мерапрыемствы па правядзенні гэтай палітыкі ў жыццё. Адным з асноўных яе накірункаў было тэрытарыяльнае самавызначэнне беларускага народа: у 1924 г., а затым у 1926 г. да БССР былі далучаны паветы Віцебскай, Гомельскай і часткова Смаленскай губерняў, большую частку насельніцтва якіх складалі беларусы. У выніку двух узбуйненняў тэрыторыя БССР склала 125 950 кв. км з насельніцтвам каля 5 млн. чалавек. Палітыцы нацыянальнага адраджэння Беларусі спрыяла палітычная амністыя (1923) тых беларускіх дзеячаў, якія пагаджаліся супрацоўнічаць з савецкай уладай. З замежжа ў БССР пераехалі многія ўдзельнікі беларускага нацыянальнага руху. 58 3. Пераход ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі (НЭП)..
39.Усталяванне савецкай грамадска- палитычнаей систэмы у БССР.Дэфармацыи у грамадска-палитычным жыцциБССР.У вынку перамог Кастрычнцкай рэвалюцы дзяржаўная ўлада ў кране перайшла да бальшавкоў. Сваю падтрымку м на Ўсерасйскм з'ездзе Саветаў выказал левыя эсэры абрал свах прадстаўнкоў ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем леннскага СНК) з'яўлялся шматпартыйным. На Беларус ў х склад уваходзл прадстаўнк сацыялстычных партый усх плыняў. Такм з'яўлялся Аблвыкамзах, Вцебск Маглёўск губернскя, амаль усе павятовыя гарадскя Саветы. Тольк ВРК вызначался амаль суцэльна бальшавцкм складам.
Шматпартыйнасць была ўласцва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход вярхоўная ўлада ў кране цалкам не перайшла да Ўсерасйскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапл ў кампетэнцыю Народнага камсарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лчылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 лпеня 1918 г. паспрабавал здзейснць у Маскве дзяржаўны пераварот, то яны был аднесены бальшавкам да контррэвалюцыянераў.З вясны-лета 1918 г. выявлася адноснае паслабленне рол Саветаў. Па меры распальвання ў кране грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) - РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовым захадам забяспечваць абарону краны функцыянаванне эканомк. Здзяйсняць гэта звычайным метадам пры наяўнасц ворагаў апазцы было немагчыма. У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Канстытуцыя 1927 г., прынятая VIII з’ездам Саветаў, захавала самаўладдзе Саветаў. Канстытуцыя 1937 г. вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. Толькі па справе 1930 г. аб неіснуючым “Саюзе вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку В. Ластоўскі, Дз. Прышчэпаў, А. Смоліч, М. Гарэцкі і інш. Унутраны тэрор не аслабляўся да смерці Сталіна ў 1953 г. Яго ахвярамі сталі многія палітычныя і культурныя дзеячы, вучоныя, артысты, пісьменнікі, святары і нават простыя людзі – каля 600 тыс. грамадзян Беларусі. Але большую частку рэпрэсіраваных складалі сяляне. У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Канстытуцыя 1927 г., прынятая VIII з’ездам Саветаў, захавала самаўладдзе Саветаў. Канстытуцыя 1937 г. вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. Толькі па справе 1930 г. аб неіснуючым “Саюзе вызвалення Беларусі” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку В. Ластоўскі, Дз. Прышчэпаў, А. Смоліч, М. Гарэцкі і інш. Унутраны тэрор не аслабляўся да смерці Сталіна ў 1953 г. Яго ахвярамі сталі многія палітычныя і культурныя дзеячы, вучоныя, артысты, пісьменнікі, святары і нават простыя людзі – каля 600 тыс. грамадзян Беларусі. Але большую частку рэпрэсіраваных складалі сяляне.
40 Асабливасти непа у БССР. Нэп складалася з шэрагу наступных рэформ, сутнасць якіх выкладзена ў табл. 3: Табліца 3 Аграрная Канчатковае пераразмеркаванне памешчыцкай зямлі, пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку (1921 г.), Прамысловая Падтрымка дробных уласнікаў, арандатараў і канцэсіянераў, пераход буйных прадпрыемстваў да самаакупнасці, пераход да здзельнай аплаты працы (1923 г.), ліквідацыя глаўкаў, стварэнне трэстаў і сіндыкатаў. Банкаўская Аднаўленне Дзяржбанка, стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў (1921 г.), адмена абмежаванняў на захоўванне банкамі грашовых сум прыватных асоб і арганізацый, гарантыя тайны ўкладанняў. Фінансавая Увядзенне саўзнакаў і забяспечанага золатам чырвонца (1922 – 1924 гг.). Гандлёвая Дзяржаўная манапалізацыя знешняга і дазвол прыватнага і кааператыўнага гандлю на ўнутраным рынку. Новая эканамічная палітыка была накіравана на фарміраванне высокай прадукцыйнасці працы, дэцэнтралізацыю і лібералізацыю эканомікі. Арганізацыя працы пачала будавацца на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. Была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы зарплаты, ліквідавана ўраўнілаўка пры аплаце працы. У верасні 1922 г. быў прыняты закон “Аб працоўным землекарыстанні”, які дазваляў наёмную працу. Наркамзем БССР Дз.Ф. Прышчэпаў (1925 – 1929) арыентаваўся на стварэнне хутарскіх і вотрубных, разам з падтрымкай калектыўных гаспадарак. Для развіцця эканомікі рэспублікі важнае значэнне мелі павышэнне прадукцыйнасці працы сялян і рабочых, пераадоленне інфляцыі і выкарыстанне рынку ў якасці галоўнага эканамічнага рэгулятару. У выніку нэпа да 1926–1927 гг. валавы ўнутраны прадукт БССР перасягнуў узровень 1913 г. Павысіўся і сярэдні ўзровень жыцця. Калі ў 1913 г. сярэдні гараджанін спажываў 29 кг мяса ў год, то ў 1926 г. – больш за 41 кг. Аднак меўся і адваротны бок рынкавых пераўтварэнняў. Зноў з’явіліся бедныя і багатыя. Гарады пакутавалі ад беспрацоўя. Трэба таксама заўважыць, што бальшавіцкія ўлады разглядалі нэп толькі 59 як часовы адыход ад палітыкі дзяржаўнага сацыялізму, таму нельга сказаць, што гэты працэс меў трывалы падмурак
41. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Але галоўнай мэтай савецкай краіны была падрыхтоўка сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Гэтаму павінна была адпавядаць і эканамічная палітыка. Нэп, з аднаго боку, вырашыла пытанне аднаўлення разбуранай гаспадаркі, але яе метады не падыходзілі для далейшага кроку – стварэння ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі буйной машыннай вытворчасці. У 1928 г. цэнтральныя савецкія ўлады распачалі пераход да планавай эканомікі. З гэтай мэтай 1 кастрычніка 1928 г. пачаў дзейнічаць першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі. Быў абвешчаны курс на паскораную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Ад рынкавых метадаў забеспячэння эканомікі ўрад перайшоў да цэнтралізаванага размеркавання і дырэктыўных загадаў. Дзяржава манапалізавала сродкі вытворчасці. Ствараўся вялізны бюракратычны апарат. Толькі за дзве першыя пяцігодкі (1928 – 1932; 1933 – 1937) у БССР было пабудавана 1700 новых прадпрыемстваў, галоўным чынам у сферы харчовай і лёгкай прамысловасці. Каб знайсці сродкі, улады рэспублікі замарожвалі зарплату рабочых, скарачалі выдаткі на сацыяльную сферу. Да 1935 г. дзейнічала карткавая сістэма забеспячэння. Заніжаліся на сельскагаспадарчыя і, наадварот, непамерна завышаліся цэны на прамысловыя тавары. Але асноўнай крыніцай паступлення сродкаў для індустрыялізацыі стала стварэнне на вёсцы калектыўных сялянскіх гаспадарак. Узровень жыцця насельніцтва на пачатку 30- х гг. значна пагоршыўся. Энтузіязм працоўных падаграваўся масавай прапагандай. Шырока выкарыстоўваліся неэканамічныя формы прымусу. Незадаволеныя арыштоўваліся. Летам 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя заможнай часткі сялян-кулакоў як класа, забараняліся арэнда зямлі і найманне рабочых. Большую частку сялянства прымусова вымушалі ўступаць у калгасы. Ствараліся новыя саўгасы і машынна-трактарныя станцыі (МТС). Большая частка прадукцыі, вырабленай калгаснікамі, забіралася дзяржавай. Аднаасобнікі абкладаліся вялікімі падаткамі. У 60 выніку знізіліся паказчыкі развіцця сельскай гаспадаркі, у 1933 г. ў некаторых раёнах БССР пачаўся голад. Сяляне актыўна выступалі супраць гвалту з боку ўладаў. У 1929 – 1930 гг. яны ў вялікай колькасці забівалі жывёлу, каб не перадаваць яе ў калгасы (калі ў 1928 г. ў БССР налічвалася 2189,2 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, то ў 1933 г. – толькі 1354,7 тысяч галоў). Яшчэ адной формай пратэсту становяцца сялянскія выступленні (толькі за першыя чатыры месяцы 1930 г. іх было адзначана больш за 500). Пасля выступлення Сталіна ў прэсе з крытыкай перагібаў пры ажыццяўленні калектывізацыі і прыняцця партыйнай пастановы “Аб барацьбе са скрыўленнем партыйнай лініі ў калгасным руху” ў 1930 і 1932 гг. назіраўся масавы выхад сялян з калгасаў. Але ўлады адказвалі рэпрэсіямі. Раскулачванню падвяргаліся не толькі кулакі, але часам і сераднякі. Толькі па пастанове 1932 г. аб недатыкальнасці маёмасці калгасаў у БССР больш за 10 тыс. чалавек было абвешчана “ворагамі народа”. У 1935 г. было калектывізавана ўжо 85,6 % сялянскіх двароў, а ў 1939 г. – 90 %. Ліквідаваліся хутарскія гаспадаркі. Сялян з 1938 г. вывозілі на малаасвоеныя землі.
42.Станауленне беларускай савецкай культуры. Палитыка Беларусизацыи. Пасля заканчэння савецка-польскай вайны БССР апынулася ў цяжкім эканамічным становішчы: назіраліся моцны спад прамысловай вытворчасці, інфляцыя. Сяляне пакутавалі ад харчразвёрсткі, у гарадах большасць прадуктаў размяркоўвалася па картках. Таму ў 1921 – 1928 гг. у БССР, як і ў іншых савецкіх рэспубліках, праводзілася новая эканамічная палітыка (нэп), мэтай якой было аднаўленне разбуранай войнамі і рэвалюцыямі эканомікі. Лібералізацыя эканомікі суправаджалася адпаведнымі мерапрыемствамі ў галіне нацыянальнай беларускай культуры і адукацыі, якія атрымалі назву беларусізацыі (1924 – 1929). Тэарэтычную аснову палітыка атрымала ў дзейнасці першага кіраўніка Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) У.М. Ігнатоўскага. Складалася яна з шэрагу мерапрыемстваў, сярод якіх вызначаецца ўвядзенне беларускай мовы як мовы справаводства ва ўсіх партыйных, савецкіх установах і арміі, перавод на беларускую мову выкладання ва ўсіх школах і ВНУ, вывучэнне беларускай гісторыі і культуры, стварэнне кафедраў беларусазнаўства ва ўсіх ВНУ краіны, арганізацыя дзейнасці беларускіх выдавецтваў. Асобным накірункам беларусізацыі становіцца працэс каранізацыі мясцовых органаў улады і кіравання. Разам з палітыкай беларусізацыі ў 20-я гг. праводзілася барацьба з непісьменнасцю. У пачатку 30-х гг. колькасць непісьменных сярод дарослага насельніцтва скарацілася да мінімуму. Адчыняліся новыя школы. У 1929 – 1930 гг. ў савецкай краіне была ўведзена ўсеагульная пачатковая адукацыя. Прычым дзеці розных нацыянальнасцей мелі магчымасць вучыцца на роднай мове. Для нацыянальных школ рыхтаваліся спецыяльныя педагагічныя кадры. Да 1928 г. ўжо каля 80 % школ праводзіла выкладанне на беларускай мове. У 1921 г. пачаў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 г. – Інстытут беларускай культуры (з 1929 г. – Акадэмія навук БССР). Былі таксама створаны політэхнічны, сельскагаспадарчы інстытуты (у 1925 г. быў аб’яднаны з інстытутам у Горках у сельскагаспадарчую акадэмію) і ветэрынарны інстытут у Віцебску. Усяго ў БССР у гэты перыяд працавала сорак навукова-даследчых устаноў.
43. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст Пастановай СНК БССР быў зменены беларускі правапіс, адбылося набліжэнне беларуск. мовы да Руск.Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў перыяд "контрБ-зацыі".1. Скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, чытальняў.2. Змяншэнне выдання беларуск кніг, газет.3. Перавод справаводства розных устаноў на рускую мову.4. Змена кіраўнікоў Бел. паходжання ў партыйнадзярж. апараце.Але і ў гэтых умовах культура працягвала развівацца. У Р. былі прыняты меры па ліквідацыі непісьменнасці. У 30-я гг. было ўведзена ўсеагульнае абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Пашыралася дзейнасць АН БССР, яна стала цэнтрам навуковага жыцця Р, хоць і была абмежавана жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі.У 1928 г. адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў "Савецкая Б." у Ленінградзе, у 1932 г.-Бел. дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. -Беларускі тэатр оперы і балета, у 1937 г.-Бел. дзярж. філармонія.Культура Зах. Б. да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларуск ваяводствах не было ніводнай беларуск. школы. Нас-цтва, якое валодала беларуск. мовай, лічылася непісменным, пазбаўлялася выбарчых правоў. Навучанне вялося ў польскамоўных установах. Высокая плата за навучанне абмяжоўвала магчымасці асветы.Супраць гэтай сітуацыі выступіла Таварыства беларуск. школы (ТБШ). Яно дзейнічала на працягу 1921-1937 гг. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. пад націскам грамадсці было адчынена 18 беларуск школ. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларуск. граматыкі для школ" (1918 г.) Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі беларуск. мовы і культ. становяцца Беларускі інстытут гасп. і культ., бел. гімназіі ў Вільні, Наваградку, Нясвіжы и др. У віленскіх выдавецтвах выходзяць падручнікі для беларуск школ, беларускамоўныя часопісы і газеты . У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі археолага і этнографа Луцкевіча быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі Б.зацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Зах. Б. садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню беларуск. інтэлігенцыі. Нац-ны фактар вызначаўся як галоўны ў сац.-паліт. барацьбе. У канцы 20-х-30-я гады палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларуск нац-ных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый). У 1937 годзе ўлады забаранілі дзейнасць ТБШ.Для заходнебеларуск. літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (Танк, Таўлай).
44 Грамадска- палитычнае становишча Заходней Беларусі у складзе Польскай джяржавы( 1921-1939). У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавора паміж Польшчай і Савецкай Расіяй (18.03.1921) заходнія беларускія тэрыторыі плошчай 98 815 кв. км з насельніцтвам звыш 3 мільёнаў чалавек (з іх беларусаў больш за 50 %) сталі часткай “другой Рэчы Паспалітай”. Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі “крэсы ўсходнія”, “паўночна-ўсходнія землі Польшчы”, “Белапольшча”, што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі. У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам.
45 САцыяльна- эканамичнае жыццё Заходней Беларуси( 1921-1939). У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю – продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю – аб’яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў – сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) – да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да 45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы. Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12–14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.). Сярэдняя заработная плата рабочага на заходнебеларускіх прадпрыемствах складала каля 68 % ад заработнай платы рабочага ў Цэнтральнай Польшчы. Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929–1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921–1939 гг. краіну пакінулі каля 120–150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
46 Нациянальна-культурнае жыццё Заходней Беларуси. Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы. Яно дзейнічала на працягу 1921 – 1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы 20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар “Беларускай граматыкі для школ” (1918) Браніслаў Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926 – 1936), беларускія гімназіі ў Вільні (1914 – 1944), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг.). У віленскіх выдавецтвах выходзяць “Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХІ век – 1905 год” М. Гарэцкага (1922), “Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)” Дварчаніна (1927), падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўлоўскага, беларускамоўныя часопісы і газеты (“Маланка”, “Шлях моладзі”, “Летапіс ТБШ” (“Беларускі летапіс”), “Беларуская крыніца” і інш.). У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918–1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка- этнаграфічны музей. У навуковай і культурна-асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш. У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб’яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна-палітычнай барацьбе. У канцы 20-х – 30-я гг. палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый). Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М. Танк, В. Таўлай, М. Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н. Арсеннева, К. Сваяк, У. Жылка і інш.). Выяўленчае мастацтва адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я. Драздовіча (“Дух зла” і інш.), бытавымі палотнамі М. Сеўрука і П. Сергіевіча, партрэтам і пейзажам (Г. Семашкевіч), карыкатурамі Я. Горыда. Сур’ёзную працу па збіранні і прапагандзе беларускага фальклору праводзілі Р. Шырма, Г. Цітовіч. Утвараліся хоры (адзін з самых папулярных – хор Беларускага саюза студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх складаўся пераважна з беларускіх песень. Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены кампазітарамі К. Галкоўскім, Л. Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкім.
47.Рэвалюцыйны и нацыянальна- вызваленчы рух на заходнебеларуских землях (1921-1939). На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926–1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гг. пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. У паўночна-заходнім рэгіёне дзейнічалі беларускія эсэры; яны вызначалі патрабаванні самавызначэння беларускіх зямель і спынення ўрадавых рэпрэсій. З 1923 г. ў заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя (КПЗБ), якая разам з заходнеўкраінскай, з’яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з’явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар – В. Харужая). З’яўленне новай палітычнай сілы – КПЗБ – спрыяла пашырэнню партызанскага руху. Але актывізацыя ўзброеных выступленняў паўплывала на ўвядзенне асаднага становішча і далейшае згортванне партызанскай барацьбы. У сярэдзіне 20-х гг. на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925–1927) яна ператварылася ў самую масавую палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове. На пазіцыях нацыянальнага вызвалення беларускага народа стаялі некаторыя іншыя партыі і арганізацыі. Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя “Беларускі пасольскі клуб”, якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яе галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых” (І. Гаўрылік і інш.). Увогуле сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг. характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26 % галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (08.1933) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935 – 1939). Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936 – 1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да 63 шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне – КПЗБ.
.48 Пачатак другой сусветнай вайны.Аб,яднанне беларускага народа у складзе БССР.. Другая сусветная вайна была самай шырокамаштабнай ваеннай кампаніяй у сусветнай гісторыі. У ёй прыняла ўдзел 61 дзяржава; ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Асноўнай прычынай вайны стала незадавальненне Германіі і яе саюзнікаў (Італіі, Японіі) вынікамі першай сусветнай вайны, імкненне іх пераразмеркаваць сферы ўплыву ў свеце. У гэтых краінах да ўлады прыйшлі фашысцкія партыі. Асабліва жорсткі таталітарны рэжым усталяваўся ў Германіі. Нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя Германіі на чале з А. Гітлерам праводзіла палітыку мілітарызацыі. Нацыянал-сацыялісты сцвярджалі, што немцы як прадстаўнікі “чыстай арыйскай расы” павінны панаваць у свеце. Іншыя народы павінны быць германізаваны, ператвораны ў рабоў ці цалкам знішчаны. Тактыка мацнейшых дзяржаў (ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі) па накіраванні агрэсіі фашысцкай Германіі супраць СССР толькі актывізавала рост яе ваенна- стратэгічнага патэнцыялу. Не знайшла падтрымкі ў вышэйшых заходнееўрапейскіх колах і прапанова СССР аб стварэнні сістэмы калектыўнай бяспекі супраць фашызму. Перагаворы ваенных дэлегацый СССР, Англіі і Францыі аб каардынацыі дзеянняў супраць германскай агрэсіі, якія праводзіліся вясной – летам 1939 г. не прывялі да пагаднення. 23 жніўня 1939 г. паміж СССР і Германіяй быў падпісаны дагавор аб ненападзе, па сакрэтным пратаколе якога краіны падзялялі сферы ўплыву ў Еўропе. Гэты дакумент часова заспакоіў Гітлера ў тым, што Савецкі Саюз не будзе прадпрымаць актыўных дзеянняў супраць Германіі, калі тая распачне новую ваенную кампанію. 1 верасня 1939 г., Германія напала на Польшчу. Пачалася другая сусветная вайна. Францыя і Вялікабрытанія аб’явілі Германіі вайну, прытрымліваючыся свайго абяцання дапамагчы Польшчы, калі яна будзе ўцягнута ў ваенны канфлікт. Савецка- германскі пакт 23 жніўня 1939 г. аб ненападзе з сакрэтным дадатковым пратаколам, які вызначыў падзел еўрапейскіх краін на сферы ўплыву паміж СССР і фашысцкай Германіяй, падрыхтаваў умовы для ўключэння заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх зямель у склад СССР. Акрамя гэтага, СССР адзначае сферай сваіх інтарэсаў Латвію, Эстонію, Фінляндыю і Бесарабію. Пасля пачатку другой сусветнай вайны і заняцця нямецкімі войскамі ўласна польскай тэрыторыі (15 верасня 1939 г. захоплены Беласток) Савецкі ўрад аддае загад войскам Беларускага (камандуючы М.П. Кавалёў) і Украінскага франтоў аб пачатку вызваленчага паходу на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны (17.09.1939). Польскі ўрад не мог сябе лічыць у стане вайны з СССР, таму галоўнакамандуючы польскай арміі Э. Рыдз-Смігал загадвае не ўступаць ва ўзброеныя сутычкі з савецкімі войскамі. Гэта, а таксама пяціразовая перавага сіл 65 Чырвонай Арміі садзейнічалі таму, што ваенных дзеянняў паміж савецкімі і польскімі часцямі амаль не было..
49 Пачатак Вяликай Айчыннай вайны.Абарончыя баи на тэрыторыи Беларуси.Між тым Германія падпарадкоўвала сабе краіны Еўропы і рыхтавала моцны ўдар супраць СССР, які з’яўляўся сур’ёзнай перашкодай планам аб сусветным панаванні. У снежні 1940 г. быў гатовы план “Барбароса” – распрацоўка “бліц крыга”, – маланкавай (за 3 – 4 месяцы) вайны з СССР. У маі 1941 г. быў зацверджаны “ОСТ” – план каланізацыі і знішчэння савецкіх народаў. Германія сур’ёзна рыхтавалася да вайны. Гэтага не магло не ўсведамляць савецкае кіраўніцтва. Але менавіта непадрыхтаванасць Чырвонай Арміі да вайны амаль усе даследчыкі лічаць асноўнай прычынай ашаламляльных перамог нацысцкай арміі ў першыя месяцы вайны. 22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій “Цэнтр” (камандуючы генерал-фельдмаршал Ф. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз. Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі. Асабліва жорсткае супраціўленне варожаму націску было аказана злучэннямі 66 Заходняга фронту пад Гродна (23 чэрвеня 1941 г.); амаль месяц ішлі абарончыя баі ў Брэсцкай крэпасці (22 чэрвеня – 20 ліпеня 1941 г.); пад Мінскам стойка змагаліся байцы 100-й дывізіі (генерал-маёр І.М. Русіянаў); цяжкія страты неслі абаронцы Магілёва (3 – 26 ліпеня 1941 г.) ля вёскі Буйнічы; пад Оршай немцы ўпершыню зведалі ўдар батарэі рэактыўных установак капітана І. Флёрава (14 ліпеня 1941 г.); на працягу двадцаці дзён ішла абарона Гомеля (да 19 жніўня 1941 г.). Каб спраўдзіць ваенна-гістарычныя пралікі, якія дапусціла вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва СССР, у здрадзе інтарэсам Радзімы, у развале ўпраўлення войскамі былі абвінавачаны і расстраляны Дз. Паўлаў і іншыя военачальнікі акругі – усяго 12 чалавек. Нечаканасць вераломнага нападу Германіі, аб чым было абвешчана сродкамі масавай інфармацыі ў першыя ж гадзіны вайны, была хутчэй прапагандысцкім крокам, накіраваным на насельніцтва: вайна не была нечаканасцю ні для кіраўніцтва краіны, ні для жыхароў, асабліва прыгранічных раёнаў. На самай справе адной з важнейшых прычын паражэнняў савецкіх войск у пачатку вайны можна лічыць адсутнасць сур’ёзна прадуманай абарончай (а не наступальнай!) дактрыны, падрыхтаванай глыбокай абароны, а таксама перавагу ваеннага і эканамічнага патэнцыялу Германіі. Галоўны ўдар Сталін чакаў на Кіеўскім напрамку. Позна былі складзены і даведзены да ведама планы дзеянняў акругоў. Не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць многія часці Заходняй асобай ваеннай акругі (частка войскаў аставалася ў летніх лагерах, некаторыя арміі знаходзіліся ў стане пераўзбраення і перафарміравання); назіраўся невысокі ўзровень баявой падрыхтоўкі салдат; невялікая колькасць новых узораў танкаў і самалётаў. Яшчэ не завяршылася інжынернае пераабсталяванне новай заходняй мяжы, якую атрымаў СССР пасля восеньскага (1939 г.) паходу на Польшчу. Умацаваныя раёны, якія вельмі актыўна будаваліся з вясны 1941 г., амаль не былі забяспечаны абсталяваннем і зброяй. Слабой аказалася зенітная абарона. За перадваенныя гады было рэпрэсіравана звыш 40 тысяч афіцэраў і генералаў арміі. Нестабільны аказаўся маральна-палітычны стан сялянства (асноўны кантынгент арміі), незадаволенага прымусовай калектывізацыяй. Масавае знішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі абуджала абурэнне савецкім рэжымам. Да таго ж, аператыўная канфігурацыя часцей 10-й арміі ЗахАВА на беластоцкім выступе паграджала хуткім акружэннем войскаў з боку Гродна і Брэста. Гэтыя, а таксама многія іншыя прычыны паўплывалі на тое, што ў першыя месяцы вайны Чырвоная Армія не змагла даць рэальнага адпору гітлераўцам. Пад Беластокам і Мінскам Чырвоная Армія страціла звыш 3,3 тыс. танкаў, 738 самалётаў (528 з іх не паспелі падняцца ў паветра); людскія страты склалі звыш 330 тысяч чалавек. Ужо на другі дзень вайны з’явілася дырэктыва аб арганізацыі ўзброеных добраахвотных атрадаў для аховы ад падрыўных дзеянняў ворага; на Беларусі дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, групы самааховы ў вёсках. За лета 1941 г. з тэрыторыі БССР было вывезена на Усход 99 фабрык і заводаў, электрастанцый, звыш 58 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, 1,5 мільёна чалавек. У той жа час вялізныя ваенныя склады трапілі ў рукі ворага