Материал: istoria_belarusi-полное на печать

Внимание! Если размещение файла нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам

11.Беларускае нацыянальнае адрадженне у пачатку 20 ст.Штотыднёвая грамадска-палітычная газета «Наша Ніва» выдавалася ў Вільні ад 10 лістапада 1906 года да 7 жніўня 1915 года, калі была зачыненая ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны. Арганізавалі выданне і кіравалі ім лідэры Беларускай Сацыялістычнай Грамады Іван і Антон Луцкевічы і Аляксандар Уласаў, які ад снежня 1906 года быў афіцыйным рэдактарам. У сакавіку 1914 года яго змяніў на гэтай пасадзе Янка Купала. «Наша Ніва» адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у згуртаванні і выхаванні нашай інтэлігенцыі, у барацьбе за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго роўнасць з іншымі народамі, у развіцці беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы. На старонках газеты публікаваліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Каруся Каганца, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Сяргея Палуяна, Лявона Гмырака, дзесяткаў іншых пісьменнікаў і публіцыстаў. Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, накіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання (на «рускіх» і «палякаў»), выкрывала рэакцыйны характар дзейнасці расейскіх і польскіх шавіністычных арганізацый, якія з дапамогаю праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла займаліся русіфікацыяй і паланізацыяй беларускага насельніцтва, настойліва патрабавала ўвядзення ў школу, царкву і касцёл беларускае мовы, пераходу іх на беларускія нацыянальныя пазіцыі. Пры рэдакцыі газеты дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча ствараўся Беларускі нацыянальны музей. На яе базе паўсталі сельскагаспадарчы часопіс «Саха» і часопіс для моладзі «Лучынка», выдаваўся вельмі папулярны штогадовы «Беларускі каляндар», дзейнічала кніжнае выдавецтва.

12.Асноуныя тэндэнцыи развицця Еуропы у Сярэдневеччы.Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Сярэднявечча як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ-ІХ стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Гаспадарка, княжацкае і абшчыннае землеўладанне. Формы залежнасці сялянства. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыя ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці). Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

13 Раннія дзяржаўныя ўтварэннi на беларускіх землях. Кіеўская Русь.У ІХ ст. у ўсходніх славян складваюцца першыя дзяржавы. У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег аб’яднаў пад свёй ўладай значную частку ўсходнеславянскіх тэрыторый і зрабіў Кіеў сваёй сталіцай. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым. Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X ст. Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. У 988 г. князь Уладзімір прыпяў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі і практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў тодькі; Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую зпешнюю палітыку. Акрамятаго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з’яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, наколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам. Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У X - ХІ ст. начале дзяржавы па ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве і інш. ). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

14. Першыя дзяржавы (княствы) на тэрыторыі Беларусі.Полацкае и тураускае князтвы.У канцы ІХ ст. ўладу на большасці ўсходнеславянскіх зямель захапіла скандынаўская дынастыя Рурыкавічаў (з 862 г.). Імі была заснавана феадальная дзяржава Русь з цэнтрам у Кіеве. Але асноўныя сацыяльна-палітычныя і эканамічныя перадумовы фарміравання дзяржаваў- княстваў склаліся тут задоўга да з’яўлення варагаў. Сярод першых беларускіх гарадоў, падначаленых Рурыкавічамі, узгадваецца Полацк, племянны цэнтр крывічоў-палачан. Але ў канцы Х ст. тут ужо правіла свая княжацкая дынастыя скандынаўскага паходжання на чале з Рагвалодам, які меў саюзныя адносіны з кіеўскім князем. У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір падчас паходу на Кіеў захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, а дачку Рагнеду прымусова ўзяў сабе жонкай. Падначаліўшы сабе яшчэ Кіеў, Уладзімір распачаў рэформы, якія павінны былі цэнтралізаваць дзяржаву. Самай важнай з іх было прыняцце хрысціянства (988 г.). ФЕАДАЛЫ- ЗЕМЛЕЎЛАСНІКІ КНЯЗІ, БАЯРЫ, ДРУЖЫННІКІ, ЦАРКВА АСАБІСТА СВАБОДНАЕ НАСЕЛЬНІЦТВА СЯЛЯНЕ-СМЕРДЫ І ГАРАДЖАНЕ ЗАЛЕЖНАЕ НАСЕЛЬНІЦТВА ХАЛОПЫ, ЗАКУПЫ, РАДОВІЧЫ, УДАЧЫ 7 Нягледзячы на спробы Уладзіміра і яго пераемнікаў аб’яднаць вакол Кіева ўсе рускія землі, мясцовыя князі вялі ўпартую барацьбу за незалежнасць. Ужо ўнук Уладзіміра і Рагнеды, полацкі князь Брачыслаў (1003 – 1044) адрозніваўся адносна незалежнай палітыкай. Каб спыніць з ім барацьбу, кіеўскі князь Яраслаў быў вымушаны падараваць Полацкаму княству Віцебск і Усвят. Пры сыне Брачыслава Усяславе (1044 – 1101) гэтая барацьба дасягнула свайго апагею. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, у 1066 г. захапіў і разрабаваў Ноўгарад. Імкнучыся спыніць Усяслава, кіеўскі князь і яго браты – Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад Яраславічы – стварылі ваенную кааліцыю. 3 сакавіка 1067 г. на рацэ Няміга яны разбілі войска палачан на чале з Усяславам Чарадзеем, разрабавалі і разбурылі Мінск. Усяслаў разам з сынамі патрапіў пад Оршай у палон. Але ў верасні 1068 г. падчас паўстання ў Кіеве ён быў вызвалены, некаторы час княжыў у Кіеве, а ў 1071 г. вярнуўся ў Полацк. У 1129 г. кіеўскаму князю Мсціславу ўдалося захапіць полацкіх князёў і саслаць іх у Візантыю. Аднак пасля яго смерці яны вярнуліся на радзіму. Фармальнай прычынай падобнай ганаровай ссылкі была адмова князёў полацкай дынастыі ісці ў агульны паход супраць полаўцаў. Адносна самастойную палітыку вяло і Смаленскае княcтва. Пры князю Расціславе (1125 – 1159) яно фактычна вылучылася з Кіеўскай дзяржавы. У значна большай залежнасці ад Кіева знаходзілася Тураўскае княcтва. Горад Тураў размяшчаўся ў басейне ракі Прыпяць і з’яўляўся племянным цэнтрам дрыгавічоў. Пад час славутага пахода князя Уладзіміра з Ноўгарада на Кіеў ён трапіў у поўную залежнасць ад апошняга (980). Адметнай рысай палітычнага жыцця Тураўшчыны трэба адзначыць той факт, што на княжэнне тут прызначаліся сыны вялікіх князёў, якія мелі права на спадчыну кіеўскага стала. Разам з князем пэўныя выканаўчыя функцыі ў горадзе ажыццяўляе пасаднік, а тураўскае веча мае ўплыў на прызначэнне мясцовага епіскапа, у той час калі ў Полацк і іншыя гарады епіскап прызначаўся мітрапалітам кіеўскім. Адносную самастойнасць Тураўскае княства набывае толькі пад час княжання Юрыя Яраславіча (1158 – 1162). У ІХ–ХІІ стст. працягваўся рух славянскіх перасяленцаў у паўночна-заходнія раёны. У ХІ – пач. ХІІ ст. ў Панямонні вылучыліся Гродзенскае, Ваўкавыскае і Наваградскае княствы. У ХІІ – пач. ХІІІ ст. Полацкаму княcтву належалі балцкія землі ўздоўж Заходняй Дзвіны, на землях латгалаў – княствы Герцыке і Кукенойс. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова балцкае. Кіравалі Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання.

15. Феадальная раздробленасць. У ХІІ ст. ў гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці – заканамерны працэс палітычнай дэцэнтралізацыі і эканамічнага ўмацавання феадальных уладанняў. На беларускіх землях гэты этап наступае пасля смерці Усяслава Брачыславіча (1101), калі Полаччына падзяляецца паміж яго нашчадкамі на шэсць удзелаў: Полацкі, Віцебскі, Друцкі, Ізяслаўскі, Мінскі і Лагойскі. Сярод важнейшых прычын дадзенага працэсу варта адзначыць фарміраванне феадальнага землеўладання і аслабленне цэнтральнай княжацкай улады, перавага натуральнай гаспадаркі, адсутнасць трывалых эканамічных і камунікацыйных стасункаў паміж рэгіёнамі, рост гарадоў – новых палітычных, эканамічных і культурных цэнтраў асобных зямель, а таксама ўмацаванне ва ўдзелах сваіх княжацкіх дынастый. У другой палове ХІІ ст., амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай дзяржавы, распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх былі даволі моцныя. Так, у 60–70-я гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі ў залежнасць ад Смаленскага. Бярэсце і землі Панямоння залежалі ад галіцка-валынскага князя. 8 Асабліва моцным становіцца княства Менскае на чале з князем Глебам Усяславічам (1101 – 1119), які вядзе ўпартую барацьбу за пашырэнне сваіх зямель з Кіевам. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала шырэйшыя магчымасці для сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця асобных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Да супрацьстаяння часта прыцягваліся іншаземцы. Вядома, што ўжо ў ХІ ст. ў дружыне полацкіх князёў служылі найміты са Скандынавіі. У ХІІ ст. кіеўскія князі выкарыстоўвалі ў барацьбе з Полацкам цюркскіх качэўнікаў-полаўцаў, мінскія князі – літоўцаў. Такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў.

16. Утварэнне беларуска-літоўскай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі. Дзяржаўна-палітычны лад. На працягу ХІ – ХІІІ стст. сярод літоўскіх плямён ішоў паступовы працэс утварэння сваёй дзяржаўнасці. Ужо ў 1235 г. летапісы прыгадваюць “Літву Міндоўга”, князя, якому ўдалося расправіцца з большасцю сапернікаў. Вялікую ролю ў фарміраванні ВКЛ адыгралі і славянскія землі 12 Чорнай Русі (Наваградскае і Гродзенскае княствы). Па сведчанні гісторыкаў XVI ст. асаблівае значэнне ў гэты перыяд займаў горад Наваградак, які адыгрываў ролю сталічнага цэнтра. Заходне-літоўскія землі (Жамойція) канчаткова ўвайшлі ў ВКЛ толькі на пачатку XV ст. Утварэнне ВКЛ ішло ва ўмовах пастаяннай барацьбы з крыжакамі і, на першых парах, з Галіцка-Валынскім княствам, а таксама супрацьстаяння літоўскіх, жамойцкіх і яцвяжскіх князёў. У 1250–1251 гг., каб спыніць умяшальніцтва крыжакоў, Міндоўг прыняў каталіцтва, а ў 1253 г. – і каралеўскую карону (пры блаславенні папы Інакенція IV). Але ў 1261 г. ён разарваў мір з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад каталіцкай веры. У 1263 г. князь-заснавальнік новай дзяржавы быў забіты літоўскімі змоўшчыкамі на чале з князямі Даўмонтам і Транятам. Пасля яго смерці ў ВКЛ ішла ўпартая барацьба за ўладу. Толькі пры княжанні Віценя (каля 1295–1316 гг.) і Гедыміна (1316–1341) становішча стабілізаваласянаступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь.

17Асноуныя тэндэнцыи развицця сусветнай гисторыи у Новы час. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархii. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.

18 Уключэнне Беларуских зямель у склад ВКЛ. Больш за тое, да ВКЛ далучыліся Полацкая, Віцебская, Мінская і Турава-Пінская землі. Прычынамі таму былі шлюбныя саюзы, а таксама жаданне князёў весці сумесную барацьбу з крыжакамі і татарамі. Такім чынам, шэраг беларускіх зямель былі далучаны да ВКЛ шляхам дагавораў і мелі шырокую аўтаномію. Пры далучэнні новых зямель вялікія князі абавязваліся “не рухаць старыны”. У 1323 г. сталіцай ВКЛ стала Вільня, горад, які знаходзіўся на культурным памежжы балцкіх і славянскіх зямель. У 1345 г. пасля выгнання старэйшага брата Яўнуты ўлада ў ВКЛ была падзелена паміж сынамі Гедыміна Альгердам і Кейстутам. Вялікім князем лічыўся Альгерд (1345–1377). У 1348 г. браты нанеслі паражэнне крыжакам на рацэ Стрэва. У 1355 г. ў склад ВКЛ увайшло Бранскае княства, а ў 1363 г. пасля бітвы з татарамі і кааліцыяй мясцовых князёў на рацэ Сінія Воды – амаль уся тэрыторыя сучаснай Украіны. Такім чынам, ВКЛ ператварылася ў адну з самых буйных дзяржаў Еўропы. Менавіта падчас кіравання братоў-Гедымінавічаў у склад ВКЛ увайшлі ўсе беларускія землі. Галоўную ролю ў дзяржаве адыгрывалі буйныя феадалы – магнаты. Менавіта з іх складаўся ўрад ВКЛ – паны-рада. Многія вялікія князі з цягам часу станавіліся польскімі каралямі, таму паны-рада дзейнічалі ад іх імя самастойна. Тэрытарыяльна ВКЛ падзялялася на ваяводствы і меншыя адміністрацыйныя адзінкі – паветы і воласці; меліся таксама тэрыторыі са значна большай аўтаноміяй: удзельныя княствы, “землі прыслухаючыя” (анексы). Ніжэйшым кіруючым звяном былі кіраўнікі сельскіх сходаў – старцы.

. Такім чынам, беларускія землі склалі цэнтральную частку ВКЛ. Уключэнне Беларусі ў склад буйной дзяржавы ў сваю чаргу спрыяла яе цэнтралізацыі і далейшаму развіццю.

19.Утварэнне Рэчы Паспалитай.У 1569 годзе Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся на федэратыўнай аснове ў новую дзяржаву — Рэч Паспалітую.Новая дзяржава, створаная ў выніку падпісання Люблінскай уніі, была федэратыўным аб'яднаннем. У ім суіснавалі колішнія землі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Кардынальныя змены адбыліся пасля прыняцця Брэсцкай царкоўнай уніі (1596).Яна з’яўлялася адной з буйнейшых краін Еўропы. Рэч Паспалітая аказвала ўплыў практычна на ўсе важнейшыя падзеі ў Еўропе ў другой палове XVI - XVII ст. Паводле яе каталіцкая і праваслаўная цэрквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай аб'ядноўваліся ва ўніяцкую (ад уніі Брэсцкага царкоўнага сабора). Новая царква была падпарадкавана Папу Рымскаму.

20.Беларуския земли у складзе Рэчы Паспалитай(апошняя чверцьXVI-першая палова XVIIIст.У XVII ст. адбылося інтэнсіўнае распаўсюджанне каталіцкай і ўніяцкай цэркваў па ўсёй тэрыторыі Беларусі, якія (асабліва ўніяцкая) у хуткім часе сталі дамінуючымі (пераважна для вясковага насельніцтва). Суіснаванне трох канфесій (каталіцтва, уніяцтва і праваслаўя) вызначалася не толькі канфрантацыяй або адкрытай варожасцю, але і пэўнымі рысамі спаборніцтва, імкненнем пашырыць уплыў кожнай з цэркваў на як мага большае кола жыхароў. На культурнае жыццё Беларусі ў XVII ст. значнае ўздзеянне аказала Контррэфармацыя, носьбітам якой стаў ордэн езуітаў. Дзейнасць ордэна была неадназначнай, але ў асноўным яна спрыяла бурнаму ўздыму ў той час асветніцтва, адукацыі, літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Менавіта ў асяроддзі езуітаў разгарнулася творчасць выдатных майстроў, палемістаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Рух Контррэфармацыі спрыяў уваходжанню і засваенню беларускім мастацтвам і архітэктурай стылю барока.XVII ст. на землях Беларусі было часам няспынных ваенных дзеянняў. Асабліва значнымі былі войны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1609—1634 і 1654—1667 за землі на паўночным усходзе і поўдні Беларусі, за тэрыторыі Украіны. Толькі перамір'е, заключанае ў Андрусаве (1667), спыніла гэта супрацьстаянне. Але ўжо ў канцы XVII ст. узрасла напружанасць паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Гэта вылілася ў Паўночную вайну 1700—1721. Рэч Паспалітая выступала ў саюзе з Расіяй, але ваенныя дзеянні адбываліся галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі. Складаныя знешнія абставіны, няспынныя аблогі гарадоў, пажары рабілі невыносным становішча насельніцтва Беларусі, якое выступала са зброяй супраць улад ці ратавалася ўцёкамі за межы дзяржавы.Беларусь, знясіленая Паўночнай вайной, з бязлюднымі і разбуранымі гарадамі, спаленымі вёскамі ўяўляла жахлівае відовішча. Невыпадкова, на працягу XVIII ст. тут адбыліся моцныя сялянскія выступленні. Разам з анархічнай палітыкай магнатаў, вольнасцю шляхты гэта стварала ўмовы для правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. У 1764 на каралеўскі прастол уступіў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (Аўгуст IV). Яго спробы па ўдасканаленні сістэмы кіравання дзяржавай не мелі поспеху. Шляхта па-ранейшаму не жадала бачыць той бездані, перад якой апынулася краіна. Паказальным у гэтым плане з'яўляецца ўтварэнне так званай Барскай канфедэрацыі. Штуршком для яе сталі пастанова сейма 1768 аб свабодзе веравызнання, раўнапраўя рэлігій у Рэчы Паспалітай, забарона смяротнай кары прыгонных, якая выклікала аб'яднанне рэакцыйных магнатаў і шляхты, узброенае паўстанне. Рускі стаўленік Аўгуст IV звярнуўся за дапамогай да Расіі, што і было зроблена. Мяцеж быў падаўлены, але гэта наблізіла крах краіны. У 1772 адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, затым — яшчэ два (у 1793 і 1795). У выніку Рэч Паспалітая перастала існаваць як дзяржава. Землі Беларусі далучыліся да Расійскай імперыі.

21 .Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабою рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай, чые дасягненні ў развіцці літаратуры, архітэктуры і мастацтва разглядаліся і айчынным грамадствам у якасці выдатнага прыкладу для пераймання. З канцаXV ст. ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталіатрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад па родную мову шырока вядомых кніг рэлігійнага зместу. У Беларусі гэту справу распачаў Ф. Скарына з Полацка (каля 1490 -каля 1551), які атрымаў выдатную па тых часах адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён па працягу 15171519 гг. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету. Пасля ж свайго пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет «Малая надарожная кніжыца» (1522)і «Апостал» (1525). У пачатку – сярэдзіне ХVІ ст. на Беларусь пашырыўся рух за рэфармацыю каталіцкай царквы, вядомы у Заходняй Еўропе як Рэфармацыя. Тут з’явіліся пратэстанцкія цэрквы, перад усім – кальвінісцкая. Да яе у другой палове ХVІ ст. далучылася значная частка шляхты, у тым ліку і Радзівілы. У супрацьвагу рэфармацыйнаму руху у ВКЛ дзейнічалі каталіцкія духоўныя ордэны, у тым ліку былі запрошаны і езуіты (Таварыства Ісуса). У канцы ХVІ ст. рэфармацыйны рух пайшоў на заняпад, а у 1596 г. на царкоўным саборы ў Берасці была створана аб’яднаная (уніяцкая) Грэка-каталіцкая царква.

22.Крызис Рэчы Паспалитай и яе падзелы.Уключэнне беларуских зямель у склад Расийскай имперыи.Працяглыя войны і ваенныя паражэнні ў гэты перыяд прывялі да таго, што міжнароднае значэнне краіны было страчана. Узмацнілася ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы замежных краін. Становішча Рэчы Паспалітай ускладнялася і эканамічным заняпадам.У стане крызісу апынуліся сельская гаспадарка, рамяство і гандаль.

Цяжкае становішча ў краіне было выкарыстана магнатамі і шляхтай. Набыццё імі ўсё новых правоў і прывілегій, а таксама прынцып свабоднага абрання каралёў прывялі да ўсталявання палітычнай анархіі. Дзейцасць вышэйшых органаў улады была паралізавана, работу дзяржаўных чыноўнікаў нхто не кантраляваў. Узмацніліся супярэчнасці ў рэлігійным жыцці. Усё гэта прывяло да таго, што палітычны і эканамічны крызіс у краіне з цягам часу перайшоў у хранічны. Выйсця з яго Рэч Паспалітая так і не змагла знайсці. Цяжкія наступствы гаспадарцы і грамадству ВКЛ нанесла Паўночная вайна.У ХVІІІ ст. палітычны крызіс і ўмяшальніцтва суседніх краін ўсё больш павялічваліся. Абранне у 1764 г. новага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага пачала перыяд рэформ, але выклікала супрацьдзеянне з боку кансерватыўнай шляхты і дзяржаў-суседзяў. Вынікам іх сталі падзелы Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй у 1772, 1793.У адказ на падзелы патрыятычныя сілы Рэчы Паспалітай на чале з Т.Касьцюшкам узнялі паўстанне супраць захопнікаў. На тэрыторыі Беларусі і Літвы паўстанцаў узначальваў Я.Ясінскі. Да паўстання далучылася частка сялян – “касінераў”. Аднак сілы былі няроўныя. Рускія войскі на чале з А.Суворавым штурмам ўзялі Варшаву, Ясінскі загінуў у баі, паранены Касьцюшка патрапіў у палон. Па здушэнні паўстання у 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Янаспыніла сваё існаванне, а беларускія землі увайшлі ў склад Расійскай імперыіВайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі. Колькасць насельніцтва скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Большасць гарадоў і сёл былі зруйнаваны або разрабаваны.

23.Асноуныя напрамки палитыки самадзяржауя у Беларуси( апошняя чверц XVIII-пачатакXIX ст.)У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама раводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

24Беларусь у вайне 1812 г. 24 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у склад якой уваходзіла 100 тысяч палякаў, перайшла межы Расіі і на працягу аднаго месяца заняла большую частку тэрыторыі Беларусі. Расійскія войскі арганізована адступалі, наносячы непрыяцелю цяжкія паражэнні. Пад Смаленскам расійскія арміі аб’ядналіся. Спадзяванне Напалеона разбіць іх па адной не спраўдзілася. 37 Многія шляхціцы і гараджане сустракалі напалеонаўскія войскі як вызваліцеляў. 1 ліпеня 1812 г. ў Вільні Напалеон стварыў асобны ўрад ВКЛ (“Камісія ВКЛ”). У яго армію ўступіла каля 20 тысяч добраахвотнікаў. Сярод сялян распаўсюдзіліся чуткі, быццам бы французы адменяць прыгоннае права. Яны адмаўляліся выконваць павіннасці, беглі ў лясы, палілі панскія маёнткі, супраціўляліся напалеонаўскім харчовым атрадам. Напалеону ўдалося захапіць Маскву, але восенню 1812 г. ён пачаў адступленне. Баі зноў перамясціліся на Беларусь. Пры пераправе праз раку Бярэзіна ля вёскі Студзёнка французкі імператар згубіў амаль палову сваёй арміі. 5 снежня Напалеон пакінуў лагер у Смаргоні і збег у Парыж. 13 снежня толькі 1600 салдат яго арміі здолелі пакінуць Расію. Вайна нанесла Беларусі вялікія чалавечыя і эканамічныя страты. Толькі ў Мінскай губерні загінула больш за 50 тысяч чалавек. У Віцебскай губерні не засталося ніводнага каня. Увогуле, ваенная кампанія 1812 г. скараціла колькасць насельніцтва на Беларусі амаль на чвэрць. 2. Грамадска-палітычны рух першай палавіны ХІХ ст.