Шматаспектны аналіз як асаблівы прынцып вывучэння сінтаксісу
арыентуе вучняў на лагічныя, граматычныя і стылістычныя значэнні, на гукавы і сэнсавы бакі слова, яго будову, утварэнне, напісанне і сферу ўжывання. «Яго месца ў педагагічнай практыцы, - адзначае вучоны-педагог, - дазваляе спыняць увагу і на сутнасці паняццяў, і на тым, як яны фарміруюцца ў школьнікаў». [31]
Марфолага-сінтаксічны прынцып патрабуе супастаўлення члена сказа з часцінай мовы, якой выражаны член сказа, устанаўлення ўзаемазалежнай сувязі марфалагічнай катэгорыі з сінтаксічнай і, наадварот, сінтаксічнай катэгорыі з марфалагічнай.
Асобасны камунікатыўна-дзейнасны прынцып арыентацыі на тып, стыль і жанр тэксту. Педагагічныя асновы яго ў дачыненні да развіцця мовы і маўлення распрацаваны В.У. Протчанкам. Кіруючыся прынцыпам жанрава-стылістычнай арыентацыі, настаўнік арганізуе правядзенне аналітыка - сінтаксічных камунікатыўных практыкаванняў, у ходзе выканання якіх вучні пераконваюцца, што сінтаксіс літаратурнай мовы неаднародны ў стылістычных і жанравых адносінах. Ён і яго сродкі з’яўляюцца залежнымі ад прыналежнасці стылю - гутарковаму, навуковаму, канцылярска-дзелавому, публіцыстычнаму, мастацкаму [22, 29].
Экстралінгвістычны прынцып заснаваны на выкарыстанні пазалінгвістычнага дыдактычнага сінтаксічнага матэрыялу, ва ўмовах якога функцыянуе канкрэтная сінтаксічная адзінка. Такая інтэрпрэтацыя зместу прынцыпу адпавядае значэнню тэрміна «экстралінгвістычны», які ў «Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў» В.С. Ахманавай пададзены як: 1) «што адносіцца да рэалій, да аб’ектыўнай рэчаіснасці, ва ўмовах якой адбываецца функцыянаванне і развіццё мовы»; 2) «што адносіцца да фізічнай, сацыяльнай, псіхалагічнай і г. д. рэчаіснасці, якая разглядаецца з пункту гледжання адлюстравання яе ў мове дадзенага калектыву людзей».
Ф.М. Ліцвінка называе гэты прынцып экстралінгвістычным, даючы прыклад на супастаўленне подпісу пад малюнкам: у форме слова і ў форме словазлучэння з заданнем выбраць больш прыдатны. Пры фарміраванні па - няцця пра тыпавыя значэнні словазлучэнняў, сказаў ёю прапануюцца для выкарыстання сюжэтныя малюнкі, рэпрадукцыі карцін, фрагменты кіна- і тэлефільмаў з адпаведнымі сінтаксічнымі заданнямі.
Дыдактычны экстралінгвістычны матэрыял (раліі рэчаіснасці) знаходзіць сваё моўнае абазначэнне сродкамі сінтаксісу. Таму можна лічыць, што больш да месца ў дачыненні да гэтага прынцыпу навучання будзе тэрмін «экстралінгвасінтаксічны», паколькі ён мае справу з экстралінгвістычным дыдактычным матэрыялам, які ў маўленні рэалізуецца сродкамі сінтаксісу.
Функцыянальны прынцып паводле В.У. Протчанкі мае на ўвазе жаданне забяспечыць асэнсаванне вучнямі функцыянальнага прызначэння сінтаксічных адзінак - словазлучэння, простага няўскладненага і простага ўскладненага, складанага сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў. Рабіць трэба гэта, у большасці выпадкаў, праз супастаўленне функцый словазлучэння і слова, словазлучэння і сказа, простага няўскладненага і простага ўскладненага сказаў, розных тыпаў складаных сказаў як сродкаў стварэння тэксту [10].
Такім чынам, структурна-семантычны прынцып, які патрабуе разглядаць сінтаксічную адзінку на ўзроўні будовы і семантыкі, і марфолага-сінтаксічны прынцып, які патрабуе супастаўлення члена сказа з часцінай мовы, якой выражаны член сказа, і асобасны камунікатыўна-дзейнасны прынцып, які арыентаваны на тып, стыль і жанр тэксту, і экстралінгвістычны прынцып, які заснаваны на выкарыстанні пазалінгвістычнага дыдактычнага сінтаксічнага матэрыялу, спрыяюць вывучэнню сінтаксісу ў школе. І менавіта самы важны прынцып - шматаспектны аналіз таму, што з’яўляецца асаблівым прынцыпам вывучэння сінтаксісу, бо арыентуе вучняў на лагічныя, граматычныя і стылістычныя значэнні, на гукавы і сэнсавы бакі слова, яго будову, утварэнне, напісанне і сферу ўжывання.
Усе гэтыя прынцыпы дапамагаюць вучням вывучаць сінтаксіс, ствараюць цэласную карціну, дапамагаюць усталяваць сувязі з іншымі ведамі ў галіне сінтаксісу і увогуле беларускай мовы.
Вывучэнне простага сказа ў школьным курсе пачынаецца з пачатковых класаў. Прадумовай гэтаму з’яўляецца тое, што сінтаксіс - гэта раздзел граматыкі, які вывучае асаблівасці будовы, семантыкі і функцыянавання сінтаксічных адзінак у сказе.
Прадметам вывучэння сінтаксісу з’яўляюцца словазлучэнне і сказ. Вывучэнне сінтаксісу ў малодшай школе складае аснову для вывучэння беларускай мовы ў школе.
Вывучэнне сінтаксісу працягваецца ў 5 класе. Паглыбленне паняццяў сінтаксісу адбываецца ў час вывучэння лексікі, фразеалогіі, фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі і марфалогіі ў 6-7 класах. У 8 класе арганізуецца вывучэння простага сказа; сістэмнае вывучэнне скаладанага сказа ў 9 класе і завяршаецца падагульненнем ў 10-11 класах.
У адпаведнасці з вывучэннем стылістыкі засваення мовы, канцэпцыяй моўнай адукацыі ў лінгвадыдактыцы вызначыліся спецыфічныя прынцыпы навучання сінтаксісу: структурна-семантычны, шматспекты, марфолага-сінтаксічны, асобасна камунікатыўна-дзейнасны, экстралінгвасінтаксічны і функцыянальны [1].
Вывучэннне сінтаксісу садзейнічае развіццю маўлення праз правільнае будаванне сказаў, дапамагае вучням правільна ўжываць словазлучэнні ў сказе, выбіраць віды словазлучэнняў і сказаў, якія найбольш адпавядаюць стылю маўлення. Будовы і значэнне сінтаксічных адзінак служыць асновай для фарміравання ўмення лагічна выражаць думкі, а таксамам правільна растваўляць знакі прыпынку.
Падагуляючы ўсе
насісанае, можна казаць, што просты сказ - гэта галоўная адзінка сінтаксісу,
сродак фарміравання, выражэння думкі, сродак волевыяўлення. Асновай для яго
вывучэння з’яўляецца вывучэнне сінтаксісу з пачатковай школы, выкарыстанне
эффектыўных прынцыпаў вывучэння сінтаксісу.
2. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа
.1 Аналіз падручніка ў аспекце даследавання
Разглядваючы змест падручніка па беларускай мове ў 8 класе, можна адзначыць, што вывучэнне сінтаксісу простага сказа здесь найбольш шырако раскрыта. На вывучэнне гэтай тэмы праграмай па беларускай мове адведзена 30 гадзін і яшчэ 5 гадзін - на пісьмовыя работы.
Пры параўнанні праграммы 8 класа і зместу падручніка па беларускай мове ў 8 классе не было выяўлена вялікіх адрозніванняў. Вывучэнне простага сказа ўключае тэмы: двухсастаўныя сказы, галоўныя члены сказа, даданыя члены сказа, аднасастаўныя сказы і няпоўныя сказы. Кожная тэма падзелена на падтэмы для ўдасканалення матэрыялу для вывучэння.
Пры вывучэнні падтэмы ў параграфе вылучаецца самае галоўнае - асноўны тэарэтычны матэрыял, які неабходна засвоіць. Для практычнага вывучэння параграфы змяшчаюць у сябе практыкаванні, на пріканцы каторых некалі прадстаўны дадатковыя заданні, што кажа пра больш складаным заданні практыкавання, таксама прапаноўваюцца пытанні для адказу, што спрыяе больш дасканала выканаць практыкаванне.
У тэкстах, што прадстаўлены у практыкаваннях сустракаюцца значкі, якія таксама адзнаюць ускладненне задання: вызначаюцца значкі, якія абазначаюць словы для фанетычнага разбору, для разбору па саставе, для сінтаксічнага разбору і інш.
Такія дапаўняльныя заданні спрыяюць больш складанаму выкананню практыкаванняў і тым павышае ўзровень складанасці практыкавання.
Практыкаванні, якія прапанаваны для вывучэння сінтаксісу простага сказа ў 8 класе, адпавядаюць зместу падручніка. Кажная тэма падтрымліваецца адпаведнымі практыкаваннямі.
Пры вывучэнні сінтаксісу спачатку вывучаецца словазлучэне як сінтаксічная адзінка, і практыкаванні прапануюцца для выбару з тексту словазлучэнняў у залежнасці якой часцінай мовы выражана, адносна граматнычнага значэння словазлучэння, параўнаць словазлучэнні з прыведзенай схемай. Тэма падзелена на 6 параграфаў.
Прапанаваны практыкаванні для вывучэння відаў сінтаксічнай сувязі ў сказе. Нарыклад, практыкаванні з вылучэннем залежнага слова, практыкаванне з утварэннем складаных прыметнікаў, стварыць словазлучэнні, выкарыстаўшы прапанаваныя словы ў ролі галоўных.
Прапанаваны практыкаванні для вывучэння стыляў маўлення. Такой тэмай сканчваецца вывучэнне словазлучэння ў сказе ў рамках сінтаксісу простага сказа ў 8 класе.
Вывучэнне двухсасатазных сказаў пачынаецца са сказа як асноўная камунікатыўная адзінка і працягваецца 4 параграфа. Прапанаваны практыкаванні па выяўленні межаў сказа, заданні з расстаўленнем знакаў прыпынку ў тэксце, практыкаванні з неабходнасцю растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, каб атрымаўся тэкст, заданні па вызначэнні ролю сказаў у тэкстце і інш.
У рамках гэтай тэмы вывучаецца парадак слоў, з неабходнасцю тэма зрабіць сэнсавымі цэнтрамі розныя члены сказа. У рамках будовы двухсастаўнога сказа прапанаваны практыкаванні з вылучэннем граматычнай асновы сказа, з параўнаннем тэкстаў з розным граматычным складам сказаў, яшчэ ёсць практыкаванні па вызначэнню структуры сказа.
Галоўныя члены сказа як састаўная і неабходная тэма прадстаўлена добра - амаль 6 параграфаў). На працягу прапанаваных тэм неабходна вывучыць галоўныя члены сказа: дзейнік, выказнік і спосабы іх выраження; сувязь выказніка і дзейніка, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.
Практыкаванні накіраваны на вылучэнне неабходных членаў сказа ў тэксце, на ўтварэнне словазлучэнняў па прапанаванай схеме, неабходнасцю вызначыць, чым выражан член сказа. Сустракаюцца заданні з вызначэннем лексічнага і граматычнага значэння выказніка.
Даданыя члены сказа таксама шырако прапанаваны ў падручніку 8 класа - аж 5 параграфаў адведзена на вывучэнне гэтай тэмы, дзе кжная тэма адлюстроўвае ўсе даданыя члены сказа: азначэнне, прыдатак, дапаўненне, акалічнасць. Менавіта прапанавана паглыбленне тэмы ў выглядзе паслядоўнай і паралельнай сувязі сказаў у тэксце.
Практыкаванні для вывучэнне гэтага радзелу адлюстроўваюць неабходнасць вызначаць даданыя члены ў сказе, вылучаць спосабы выражэння іх у сказе, трэба умець вызназаць знакамі прыпынку даданыя члены сказа.
Раздзел «Аднасастаўныя сказы» падзелены на 8 параграфаў. Кожны з іх прапанозвае іншую падтэму, што адлюстроўвае шырокі спектр тэарэтычнага матэрыялу. Прапанавана вывучэнне аднасастаўных сказаў у практыкаваннях па выяўленню граматычнай асновы, пошуку галоўных членаў, і выяўленне відаў аднасастаўных сказаў у тэксце. Далей разглядаюцца віды больш дакладна кожны ў кожным наступным параграфе. На кожную тэму з наступным відам аднасасатўнога сказа маецца шэраг практыкаванняў: падкрэсліць галоўны член пэуна-асабовага сказа, няпэўна-асабовага сказу, скласці сказ з абагульнена-асабовым сказам, даказаць, што сказ з’яўляецца безасабовым і інш [1].
Такім чынам, пры
вывучэнні сінтаксісу простага сказа ў 8 класе вельмі добра прапанаваны
падручнік, які мае ў сваім складз не толькі шмат практыкаванняў па прапанаваным
тэмам. Змест тэм шырако раскрыт і падтрымліваецца практычна ў выглядзе
практыкаванняў па кажнаму параграфу. Маецца вызначэнне тэмы яшчэ і ў графічным
выглядзе - папанаваны схемы, табліцы па некаторым тэмам для лепшага
азнакамляння з тэмай.
2.2 Метады і прыёмы
вывучэння сінтаксісу простага сказа
Метады і прыёмы навучання сінтаксісу простага сказа абумоўлены прынцыпамі навучання і скіраваны на фарміраванне сінтаксічнай кампетэнцыі вучняў, іх дасведчанасці ў тэорыі і практыцы стварэння лагічна і граматычна правільных сказаў.
Да агульнадыдактычныхх метадаў і прыёмаў адносяцца:
– слова настаўніка;
– гутарка;
– самастойная праца вучня;
– арганізаваныя настаўнікам назіранні над моўным матэрыялам (шляхам пастаноўкі пытанняў і пазнавальных задач);
– моўны аналіз лінгвістычнага матэрыялу [23, 24].
Акрамя агульнадыдактычных метадаў і прыёмаў ёсць і спецыяльныя, якія з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі пры вывучэнні сінтаксісу [34].
– Сінтаксічны
разбор - характарыстыка
асноўных прыкмет сказа і словазлучэння. Поўны сінтаксічны разбор суправаджаецца
складаннем схемы. Для мадэлявання структуры сказа выкарыстоўваюцца вертыкальныя
і гарызантальныя схемы.
Парадак сінтаксічнага разбору простага сказа:
1. Выдзяліць граматычную аснову сказа.
. Разабраць сказ па членах сказа (спачатку вызначаюцца дзейнік і выказнік, затым даданыя члены, якія ўваходзяць у склад дзейніка, затым даданыя члены, што ўваходзяць у склад выказніка). Вызначыць, чым выражаны члены сказа.
. Расказаць пра будову сказа:
А) двухсастаўны ці аднасастаўны; калі аднасастаўны - якога віду (пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы, назыўны);
Б) развіты ці неразвіты;
В) поўны ці няпоўны (калі няпоўны, указаць, які член сказа апушчаны).
Г) Ускладнены сказ ці не, калі ўскладнены, адзначыць чым.
. Назваць від сказа па мэце выказвання (апавядальны, пабуджальны, пытальны).
. Назваць від сказа па эмацыянальнай афарбоўцы (па інтанацыі); клічны ці няклічны.
. Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку [1, 32].
Сінтаксічны разбор у 5
класе вывучаецца с 46 старонкі ў 81, 83 заданнях.
У 6-м класе сінтаксічны разбор сказа паказаны ў 18, 19, 20, 22, 23 заданнях.
У 8-м класе сінтаксіс
вывучаецца ў 31, 33, 34, 35, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 54 заданнях.
У 9-м класе вывучэнне
сінтаксісу прапанавана ў практыкаваннях 8, 9, 12,16.
У 10-м класе вывучэнне
сінтаксісу прапанавана ў практыкаваннях 230, 232, 239, 240, 241, 244.