) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць адносіны, якія могуць быць выказаны як да чалавека, так і да прадмета.
Схематычна распрацаваную намі семантычную
класіфікацыю кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць як чалавека, так
і прадмет, можна прадставіць на малюнку 4:
Малюнак 4 - Семантычная класіфікацыя
кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць прадмет, з’яву
Кожная з падгруп мае свае асаблівасці, вызначаныя у ходзе даследавання.
У далейшым разгледзім падрабязна кожную з вызначаных падгруп - дадзім іх апісанне і характарыстыку.
Знешні выгляд чалавека або прадмета выражаецца ў наступных кампаратыўных фразеалагізмах мовы твораў Якуба Коласа: як абраз ‘вельмі прыгожы’; як капар ‘вялікі, цяжкі’; бы крупінка ‘мізэрны’; як мак ‘прыгожы, пунсовы’; як моху касмык ‘кудлаты, злахмачаны’; як намаляваны ‘вельмі выразны, прыгожы’; як на падбор ‘аб кім-небудзь, чым-небудзь аднолькавым па выгляду, высокай якасці; як струнка ‘роўны’; як хмара ‘дужа вялікі’; зімою і летам усё адным цветам ‘без змен, аднолькавы, у адным і тым жа адзенні’.
Устойлівыя фразеалагізмы гэтай падгрупы называюць
фізічныя ўласцівасці чалавека або прадмета, напрыклад: як пад лакам ‘гладкі;
сыты, адкормлены’; як лёд ‘халодны’; як матылёк ‘лёгкі’; пайсці
прахам ‘канчаткова разбурыцца, разваліцца, загінуць’; як пух ‘лёгкі,
павольны’.
Гэта найменшая па аб’ёме падгрупа кампаратыўных фразеалагізмаў характарызуе ўнутраныя якасці чалавека або прадмета, напрыклад: маўклівы як камень ‘такі, які выражаецца без удзелу мовы’; ражном у горле стаяць ‘пра тое, што вельмі перашкаджае, надакучае, даймае каго-небудзь’; як стрэмка ў вока ‘пра непрыемнае, што вельмі перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю, наяўнасцю’.
Дадзеная група, даволі вялікая па аб’ёме, уключае ў сябе кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне па тых ці іншых прыкметах. Большая частка ўстойлівых параўнанняў, якія ўваходзяць у гэтую групу, марфалагічна суадносіцца з прыслоўем, таму што, па сутнасці, абазначаюць прыкмету дзеяння па наступных паказчыках:
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне паводле інтэнсіўнаці па двух накірунках:
– хуткасць;
– павольнасць
2) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія выражаюць спосаб дзеяння;
3) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне паводле меры і ступені яго праяўлення;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць вынік пэўнага дзеяння.
Схематычна распрацаваную намі семантычную
класіфікацыю кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць дзеянне, можна
прадставіць на малюнку 5:
Малюнак 5 - Семантычная класіфікацыя кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць дзеянне
Устойлівыя параўнанні, якія характарызуюць дзеянне паводле інтэнсіўнасці складаюць вельмі вялікую па аб’ёме групу, якая ўключае ў сябе падгрупы:
– Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўказваюць на хуткасць працякання дзеяння
Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне паводле хуткасці, сустракаюцца ў "Слоўніку фразеалагізмаў мовы твораў Я. Коласа” намнога часцей, чым тыя, якія характарызуюць дзеянне паводле павольнасці. Відаць, для беларуса вельмі важным было хуткае выкананне тых ці іншых спраў, што знайшло сваё адлюстраванне ў фразеалагічнай спадчыне нашых продкаў: як агонь ‘хутка, пякуча, маланкава’; як спуджаныя верабейчыкі ‘імкліва, вельмі хутка, рухава’; як на дражджах (расці) ‘вельмі хутка, надта добра’; як калодка ‘хутка, без затрымкі’; бы камень з гары ‘імкліва, імпэтна’; як малады неаб’езджаны конь (панесціся) ‘з вялікай хуткасцю’; як куля (шыбаваць, бегчы) ‘вельмі хутка, імкліва’; як ліс у норы ‘шпарка’; як лягавы ‘хутка, напярэймы’; як з машыны ‘інтэнсіўна, з вялікай хуткасцю’; як мышкі ‘хутка, жвава’; як на пажар (бегчы) ‘спешна, паспешліва, вельмі хутка, стрымгалоў’; як з перуна ‘хутка, імгненна’; як порах ‘імгненна, хутка, з вялікай сілай’; сыпаць словы як гарох ‘гаварыць шпарка, з вялікай хуткасцю’; як цыган па драбінах у неба ‘вельмі хутка’; як бы чарцяка той ад крыжа (пабегчы) ‘вельмі хутка, імкліва’.
– Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўказваюць на павольнасць працякання дзеяння:
Бы ў калодках ‘паціху’; як бульбяное лісце перад заходам сонца (згортваецца) ‘марудна, млява’; як на агні маклакі ‘вельмі марудна, павольна’; як мурашкі ‘марудна, павольна’; як слон ‘павольна, марудна, непаваротліва’; як туман (паплысці) ‘павольна, марудна’; як тыя шляхты ў госці (ісці) ‘важна, павольна’; як божая кароўка ‘марудна, павольна рухацца’.
Спосаб дзеяння адзначаецца ў наступных
кампаратыўных фразеалагізмах мовы твораў Якуба Коласа: як панская карэта (рухацца)
‘пахістваючыся з боку на бок’; як у вуллі пчолы ‘бязладна, гулка’; як
па загаду ‘дружна, разам’; як злыганы (плысці) ‘крок у крок’; як
калёсы з-пад гармат ‘энергічна, з падскокам’; як перад калядамі (прыбіраць)
‘старанна, акуратна’; як качка (хадзіць) ‘пахістваючыся’; як той
крумкач косці (збіраць) ‘старанна, акуратна, не прапускаючы нічога’; бы
куль ‘нерухома стаяць’; як на модлы ‘злажыць далонь на далонь (як
падчас малітвы) ’; як мухі ‘хаатычна, бязладна’; як прусак да пячуркі
(паўзці) ‘на карачках’; як пабіты сабака ‘ўпотайкі’; як сабака ад
мух ‘усімі спосабамі, усяляк’; як след ‘належным чынам,
па-сапраўднаму, колькі патрабуецца, як трэба’; як таракан (узняць вус)
‘тырчком’; як у пячуры таракан ‘абы-як, як папала’; як уюн ‘хітра,
выгінаючыся’; як цені (круціцца, мітусіцца) ‘хаатычна, мімалётна’.
Гэту падгрупу складаюць устойлівыя параўнанні, якія абазначаюць меру або ступень дзеяння, напрыклад: як забіты (спаць) ‘вельмі моцна, без прасыпу’; як з вядра ‘надта вялікім патокам’; як калена (агаліць) ‘дагала, поўнасцю’; як кропля вады (падобна да каго-небудзь) ‘зусім, вельмі’; як ліпку абдзерці ‘поўнасцю, начыста’; як ліст на вярбе ‘ледзь-ледзь трымацца’; на мак раскрашыць ‘ушчэнт, поўнасцю, дарэшты’; як махнуша ‘надта, надзвычай, дужа’; як месяц праз туман (свяціць) ‘ледзь прыкметна, ледзь бачна’; як навальніца ‘ўжываецца, калі хочуць падкрэсліць вышэйшую ступень праяўлення якіх-небудзь падзей’; як свае пяць пальцаў (ведаць) ‘вельмі добра, грунтоўна’; як смерці (баяцца) ‘вельмі баяцца’; крохкі як шкло (мароз) ‘вельмі моцны’.
Вынік дзеянняў выражаецца ў наступных
кампаратыўных фразеалагізмах: як з тою свіннёю сталася ‘бясслаўна, з
нікчэмным вынікам скончыцца’; як у ваду ўпаў ‘бясследна знік, прапаў
нехта’; як голка ў кучы лому ‘бясследна прапасці, знікнуць’; як у
дыме ‘немінуча, непазбежна; бясследна’; як апошняя іскарка на вугольчыку
‘не пакінуўшы пасля сябе ніякіх слядоў’; як па масле (прайшло)
‘вельмі добра, лёгка, без ніякіх цяжкасцей’; як парахня ‘на дробныя
кавалкі рассыпацца’; як смецце ‘канчаткова, поўнасцю знішчыць’; як
цукар у вадзе (растаць) ‘бясследна знікнуць, прапасці’; як у каменную
сцену (упірацца) ‘безвынікова, бяссільна, без разліку на поспех’; пшыкнуць,
як нагрэты да чырвані цвічок у халоднай вадзе ‘нічога не атрымаць’.
Устойлівыя параўнанні, якія ўваходзяць у дадзеную групу, даюць характарыстыку прасторы, адзначаюць яе аб’ём, месцапалажэнне прадметаў у прасторы, характарызуюць паветра і г. д., напрыклад: хоць абух вешай ‘нязносна душна, няма чым дыхаць (пра цяжкае, нясвежае паветра ў памяшканні) ’; як пасля вайны ці патопа ‘нічога няма, нічым не запоўнена’; як вокам акінуць ‘наколькі даступна зроку, колькі можна ўбачыць’; як вароты ў гумне ‘шырока, ва ўсю шыр’; як у гробе ‘надзвычай ціха, жудасна’; як у гаршку‘душна і спякотна’; як лес‘вельмі густа, шчодра’; як у магіле ‘ціха, глуха’; як матня ў невадзе ‘шчыльна, туга’; як частакол ‘вельмі густа’; бы мёд растае ‘напаўняецца водарам і духмянасцю’; як у паўлітры ‘пра спёку, гарачыню’; як хлеў ‘прасторны’.
Устойлівыя параўнанні гэтай групы ўказваюць на колькасць прадметаў, асоб, напрыклад: ні богу свечка ні чорту качарга ‘нічога, ніколькі’; адзін як былінка ‘зусім адзін, адзінокі’; як вады ‘колькі хочацца, уволю’; як гарох пры дарозе ‘адзінока жыць’; гушча-гушчай ‘у вялікай колькасці, у мностве’; бы зярнят на таку ‘вялікая колькасць, мноства’; як тая дурная калатоўка ‘адзінока’; як камароў у балоце ‘вялікае мноства’; нібы ў бочцы селядцоў ‘вельмі многа, столькі, што ні прайсці’, не прапіхнуцца; як капыт ‘адзінока’; як лісце ўвосень ‘у вялікай колькасці’; як маку ‘вельмі многа’; адзін як палец ‘пра адзінокага, забытага чалавека’; як памост (ляжаць) ‘вельмі многа, у вялікай колькасці’; адзін як пень ‘усімі пакінуты, адзінокі’; як пяску ‘вельмі многа’; як саранча ‘незлічона многа, у вялікай колькасці’; як тых снапоў на таку ‘вельмі многа’; як тычка (стаяць) ‘адзінока’; як шэршні з дуплястага дрэва ‘ў вялікай колькасці, процьма, безліч’.
Такім чынам, устойлівыя параўнанні мовы твораў
Якуба Коласа ўяўляюць сабой семантычна-разнастайную сістэму фразеалагічных
адзінак, якія не толькі робяць вобразнай і эмацыянальна насычанай мову
пісьменніка, але і дапамагаюць нам, нашчадкам, убачыць, адчуць, зразумець
спадчыну беларускага народа шляхам увасаблення і выкарыстання фразеалагізмаў у
творах Якуба Коласа.
У фразеалагічным фондзе беларускай мовы шырока адлюстравана гісторыя, нацыянальная культура, светапогляд, умовы штодзённага жыцця беларусаў [1, с.124]. Менавіта часам жыцця пісьменніка, яго знітаванасцю з родным краем, бытам людзей, непадзельнасцю з прыродай абумоўлена выкарыстанне класікам беларускай літаратуры Якубам Коласам кампаратыўных фразеалагізмаў у мове сваіх твораў. Адметнасць коласаўскіх параўнанняў у іх "прыземленасці”, прывязанасці да звычайных з’яў, канкрэтных рэалій жыцця. Але па-майстэрску ўведзеныя ў тэкст, яны служаць трапнай і вобразнай аналогіяй да таго, пра што піша паэт [6, с.122].
Кампаратыўныя фразеалагізмы ўяўляюць сабой асобны клас фразеалагічных зваротаў, да якіх такасма адносяцца фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні і выражэнні. Фразеалагічныя параўнанні, як і некампаратыўныя фразеалагізмы, характарызуюцца ўстойлівасцю, узнаўляльнасцю, з’яўляюцца ўзуальнымі моўнымі адзінкамі і адносяцца да лексіка-фразеалагічнага ўзроўню мовы, што адрознівае іх ад аказіянальных (індывідуальна-аўтарскіх) параўнанняў, якія належаць мове.
Кампаратыўныя фразеалагізмы вылучаюцца тым, што іх кампаненты маюць большую прывязанасць да свайго лексічнага значэння, бо інакш яны б не мелі такіх высокіх мастацкіх вартасцей. У аснову кампаратыўнага фразеалагізма пакладзена тая ці іншая прыкмета, паводле якой і адбываецца параўнанне, калі кампаненты страцяць сваё асабістае лексічнае значэнне, то немагчыма будзе абазначыць падставы, на аснове якіх параўнанне пабудавана. Напрыклад, кампаратыўны фразеалагізм працаваць як катаржнік ‘без перадышкі, напружана, у цяжкіх умовах’ дапамагае правесці паралель паміж працай канкрэтнай асобы, якая параўноўваецца, з абстрактнай асобай катаржніка. Катаржнік - чалавек, які выконвае цяжкую фізічную працу. Па гэтай прыкмеце і адбываецца параўнанне, атаясамліванне суб’екта і аб’екта параўнання.
Уласна фразеалагізмы ўспрымаюцца як адзінства, якое не патрабуе абавязковага паглыблення ў значэнне кампанентаў, яны настолькі цесна ўпляліся ў наша маўленне, што для іх разумення неабавязкова праводзіць лексічны або этымалагічны аналіз.
Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адзначаюцца ў слоўніку фразеалагізмаў мовы твораў Якуба Коласа раскласіфікаваны паводле семантычнага значэння на шэсць груп:
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці;
2) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прадметы, з’явы;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія аднолькава могут характарызаваць як чалавека, так і прадметы;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць дзеянне, яго прыкметы і ўласцівасці;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прастору, яе якасці і змяненні;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць колькасны стан з’яў і прадметаў.
Такая класіфікацыя дазваляе глыбей і грунтоўней разгледзець і прааналізаваць творчую спадчыну мастака, выявіць густ, прыхільнасці Коласа, яго погляд на жыццёвыя рэаліі, адносіны да акаляючага свету, да народа, да працы, да ўсяго таго, што цікавіла пісьменніка, хвалявала яго. Кампаратыўныя фразеалагізмы, дзякуючы сваёй вобразнасці і экспрэсіўнасці, з асаблівай тонкасцю і сілаю дазваляюць падкрэсліць аўтарскія адносіны да той ці іншай рэчы, справы, з’явы грамадскага жыцця.
Аналіз устойлівых параўнанняў Якуба Коласа дае
падставы зрабіць вывад, што яны - неад’емны, колькасна і якасна значны элемент
у структуры яго твораў, што ўстойлівыя параўнанні складаюць
індывідуальна-творчую адметнасць стылю пісьменніка, а яго вобразныя асацыяцыі
абумоўлены найперш яго светапоглядам, зместам, задачамі твора і пэўнымі
ідэйна-вобразнымі сувязямі з часткай кантэксту ці ўсім творам [6, с.124].
1. Пятрова, Н.П. Нацыянальна-культурная семантыка фразеалагічных адзінак у беларускай мове / Н.П. Пятрова // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова. − 2007. − №4. − С.123-127.
2. Кондаков, Н.И. Логический словарь справочник / Н.И. Кондаков. − Москва, 1975. − 720 с.
. Юрченко, И.А. Адъективные устойчивые сравнения как составная часть фразеологии / Юрченко И.А. // Вестник Полоцкого государственного унивеситета. Гумунитарные науки. − 2006. − №7. − С. 203-208.
. Ашарчук, І.А. Індывідуальна-аўтарскае ўжыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў Якуба Коласа / Ашарчук І.У. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. − 2006. − №3. − С.39-41.
. Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Я. Коласа: Звыш 6000 слоўнікавых артыкулаў / Пад рэд.А.С. Аксамітава. Мінск, 1993. − 655 с.
. Ляшчынская, В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская. − Мінск, 2004. − 272 с.
. Долгова, А.О. Грамматическая и лексико-семантическая система устойчивых сравнений как класса фразеологических оборотов (на материале русского, английского, немецкого языков) / А.О. Долгова. − Минск, 2007. − 23 с.
. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка / Н.М. Шанский. − Москва, 1969. − 195 с.
. Огольцев В.М. Устойчивые сравнения в системе русской фразеологии / В.М. Огольцев. − Ленинград, 1978. − 160 с.
. Копыленко, М.М. Об объёме и методах фразеологии как научной дисциплины / М.М. Копыленко. − Ташкент, 1965. − 272 с.