) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць фізічны стан чалавека;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адначасова характарызуюць псіхалагічны і фізічны стан чалавека;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, накіраваныя на характарыстыку паводзін чалавека;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць унутраныя якасці чалавека;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўказваюць на матэрыяльнае становішча чалавека;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць уздзеянне па двух паказчыках:
- фізічнае ўздзеянне,
- псіхалагічнае ўздзеянне;
9) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць адносіны паміж людзьмі;
10) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць рысы характару чалавека.
Схематычна распрацаваную намі семантычную
класіфікацыю кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць чалавека, можна
прадставіць на малюнку 2:
Малюнак 2 - Семантычная класіфікацыя кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць чалавека
Кожная з падгруп мае свае асаблівасці, вызначаныя ў ходзе даследавання.
Разгледзім кожную з вызначанных падгруп.
Дадзеная група займае найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай колькасці даследаваных у ходзе напісання курсавой работы ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Якуба Коласа.
З гістарычнага пункту гледжання чалавек заўсёды адрозніваўся непадробнай цікавасцю да сабе падобных. Асабліва да таго, што адбывалася ў яго душы, аб чым ён думаў, аб чым марыў. З года ў год гэтыя думкі, мары збіраліся і атрымлівалі выгляд знаёмых нам фразеалагізмаў, якія сёння дазваляюць нам рабіць дасканалыя вывады аб тым, якімі былі нашы продкі раней. Праз гэтыя ўстойлівыя параўнанні мы бачым унутраны свет, ментальнасць беларускага чалавека, назапашаныя за доўгія гады існавання беларускага народа.
Да ліку такіх устойлівых параўнанняў можна ў якасці прыкладаў аднесці: як варам апарыла ‘нехта раптоўна адчуў разгубленасць, няёмкасць, збянтэжанасць, хваляванне’; як бы гара с плячэй скацілася ‘збавіўся хто-небудзь ад вялікіх клопатаў, цяжкіх душэўных перажыванняў’; як бы гром прышыб ‘пра ўзрушаннага, уражанага чалавека’; як бы ў грудзях апала ‘пра раптоўнае адчуванне трывогі, неспакою’; глянуць зверам ‘раззлавацца, прыйсці ў стан злоснага раздражэння’; як бы на сабе зямлю насіць - ‘выклікаць сваім выглядам цяжкае пачуццё, быць сумным, змрочным’; як на іголках (сядзець) ‘у стане нервовага ўзбуджэння, хвалявання’; легчы каменем ‘супакоіцца, моцна заснуць’; як у каталажцы ‘пра адчуванне тугі, адзіноты, смутку’; як кіпень у гаршку (хадзіць) ‘вельмі ўзбуджана, знервавана, дрыжэць’; як у клетцы птушка ‘трапятліва, усхвалявана’; як кот з падсмаленым хвастом (бегаць) ‘вельмі мітусліва, знервавана, хвалюючыся’; нібы мыла з’еўшы ‘вельмі незадаволены, моцна абняслаўлены, з убогім выглядам’; як мянёк на скаварадзе (варочацца, варушыцца, пакутаваць, адчуваць сябе і г. д.) ‘у стане крайняга хвалявання, неспакою’; як нежывая ‘пра стан моцнага перапуду каго-небудзь’; як велікодны пірог (памазаны яечным жаўтком) ‘весела і шчасліва выглядаць’; як бы ў рот хочуць улезці ‘з вялікім захапленнем, не дыхаючы’; як сыч (насупіцца) ‘панура, хмурна глядзець’; ценем злегчы на твар ‘адлюстравацца трывогай, хваляваннем на твары’.
Устойлівыя параўнанні дадзенай падгрупы ўяўляюць сабой абазначэнне пэўных рысаў характару чалавека і выкарыстоўваюцца для таго, каб падкрэсліць тую ці іншую якасць асобы з найбольшай экспрэсіўнасцю: як Бог ‘горды, поўны ўласнай годнасці, павагі да сябе’; як бязрукі ‘бездапаможны, безініцыятыўны’; цішэй вады, ніжэй травы ‘баязлівы, сціплы, незаўважны’; як люты воўк сярод ваўкоў ‘жорсткі, бязлітасны’; як вясна ‘пяшчотны’; як той ідал ‘бясстрасны, абыякавы, халодны, раўнадушны’; нібы зорка тая ‘вельмі горды, поўны ўласнай годнасці’; халодны як рыба ‘стрыманы ў праяўленні пачуццяў, бясстрасны, раўнадушны’; як рыба тая ў сеці ‘несамастойны, пазбаўлены волі’; як скурат ‘жорсткі, грубы’; як сталь ‘упарты, настойлівы, цвёрды’; туз тузам ‘ганарлівы, фанабэрысты’; бы тое хітрае чарцянё ‘гарэзлівы, гуллівы, хітраваты’; як чорт (свмавіты) ‘едкі’; як ягнятка ‘пакрлівы’.
Наступная па памеры падгупа кампаратыўных фразеалагізмаў алюстроўвае паводіны чалавека ў тых ці іншых абставінах. Наяўнасць вялікай колькасці ўстойлівых параўнанняў такога тыпу можна патлумачыць тым, што паводзіны чалавека з’яўляюцца прамым адлюстраваннем яго псіхалагічнага стану і рысаў яго характару. Такім чынам, дадзеная група цесна звязана семантычна з дзвюма папярэднімі.
Напрыклад: як карова маўчаць ‘не вымаўляць ні слова’; крукам стаяць ‘увесь час назіраць за кім-небудзь, за чым-небудзь’; як мяшок ‘няўклюдна, нязграбна, нехлямяжна паваліцца, асесці, асунуцца’; бы нейкая персона ‘важна, ганарліва, фанабэрыста’; бы тая свіння перціся ‘нахабна, бесцырымонна, бессаромна дзейнічаць’; як святоша ‘занадта ненатуральна, сціпла, ціха паводзіць сябе’; навязацца слатою ‘прыставаць, прыдзірацца да каго-небудзь’; як таўкач той у ступе ‘непаваротліва, нязграбна, няўклюдна таптацца’; як тля тая ‘цярпліва, пакорліва маўчаць’; трымаць хвост трубою ‘трымаць сябе самаўпэўнена, малайцавата, не сумаваць, нікога не баяцца’; як сам цар (сядзець, хадзіць) ‘велічна, паважна’; як той цюцька ‘бессаромна хлусіць’; як чалавек ‘нармальна, натуральна сябе паводзіць’; як у гасцях ‘стрымана, сціпла сябе паводзіць’; як прусак пад шпалерамі ‘без мэты хадзіць, снаваць туды-сюды’; як скулы ‘сцерагчыся з апаскай’; як у сцяну заляпіць ‘трапна, дарэчна сказаць што-небудзь’; як укопаны (стаяць) ‘нерухома, замёршы на месцы’; хадзіць козырам ‘трымацца малайцавата, зухавата, мець бравы выгляд’; як першы ў свеце кавалер ‘манерна’.
Дастаткова вялікую па аб’ёме групу складаюць устойлівыя параўнанні, якія характарызуюць чалавека з боку яго знешніх якасцей, напрыклад: з вузел ‘вельмі малы, невысокі’; сівы, як голуб ‘зусім сівы, з валасамі, якія страцілі сваю афарбоўку’; як кадзь ‘поўны, тоўсты, укормлены, сыты’; як камінар ‘вельмі брудны’; як ясень ‘высокі, стройны’; як зачараваная кветка ‘вельмі прыгожая’; як лесавік кашлаты ‘аброслы, агрубелы, неахайна апрануты’; як паніч ‘зграбны, прыгожы’; хоць завярці ў паперку ‘пра каго-небудзь акуратнага, чыстага, прыгожага’; як прывід ‘які нагадвае вобраз, створаны ўяўленнем’; худы як рак ‘надта худы’; як той восеньскі ражок ‘расчырванелы, румяны’; як у свята ‘прыгожа, багата, шыкоўна ўбрацца’; сухі як скурат ‘вельмі худы, схуднелы, моцна пахудзелы’; як струп на плеху ‘непрывабны, непрыглядны, выродлівы’; як цапільна ‘вельмі высокі’; як цыганка ‘чорны, цёмнага колеру’.
Дадзеная група складаецца з ўстойлівых параўнанняў, якія адлюстроўваюць фізічны стан чалавека, напрыклад: як бы агнём апякло ‘нехта адчуў пякучы боль’; як дуб ‘пра здаровага, вялікай фізічнай сілы чалавека’; як калода ‘моцны, магутны’; як на кандыбах ‘храмаючы’; звіцца ў клубок ‘прыняць лежачы такое становішча, пры якім тулава сагнута, а ногі падабраны, падцягнуты да жывата’; як кот ‘вынослівы, цягавіты’; у кульбачку ‘са згорбленай спінай, празмерна нахіленай уніз галавой’; п’яны бы латак ‘моцна п’яны’; як лепш не трэба ‘вельмі добра, выдатна, выключна адчуваць сябе’; як мех (дыхаць, сапці) ‘цяжка, напружана, моцна’; як пабіты ‘дрэнна адчуваць сябе’; нібы праз павуціну ‘цьмяна, смутна бачыць’; як падаль ‘падобна трупу жывёліны, не падаючы адзнакаў жыцця’; як у пеклі ‘нязнана цяжка’; як палын (жывучы) ‘моцны, трывалы’; як пёс ‘вельмі няшчадна, бязлітасна пабіты’; як рыба, выкінутая на пясок ‘пазбаўлены энергіі, бадзёрасці; вялы’; як свіння ‘вельмі моцна напіцца’; як філін ‘асавела, атупела, санліва сядзець’; як фрыц пад Масквою ‘акалелы, моцна азяблы’; нібы збіты з чыгуну ‘вельмі моцны, здаровы’.
Нярэдка псіхалагічны стан чалавека ўплывае на яго фізічны стан, гэта можа выражацца, напрыклад, у міміцы твару або ў самаадчуванні чалавека: ззелянець, як зялёнка ‘змяніцца ў твары пад уплывам пачуцця гневу’; як палатно ‘пабляднелы, збялелы (ад страху, хвалявання) ’; як немка ‘маўклівы, у каго адняло мову (з перапуду) ’; як асінавы ліст ‘вельмі моцна (калаціцца ад страху, напружання) ’; пачырванець як печаны рак ‘засаромецца, зніякавець’; зацвісці як ружа ‘запунсавець (ад радасці, задавальнення) ’; як пад касою сенажаць ‘вельмі моцна, нервова (дрыжаць, трэсціся) ’.
Можна вылучыць кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць уздзеянне, на наступныя падгрупы:
- псіхалагічнае ўздзеянне:
як бы вядро халоднай вады выліць ‘збянтэжыць, астудзіць чый-небудзь запал’; свяціць яснай зоркай ‘прыносіць уцеху, задавальненне і найвялікшую радасць каму-небудзь’; лісіцай упаўзці ‘пры дапамозе хітрасці і ліслівасці ўвайсці ў давер каму-небудзь’; як нажом рэзаць ‘аб вельмі рэзкім і непрыемным уздзеянні’; як нажом па печы ‘зрабіць вельмі непрыемнае ўражанне, выклікаць адмоўныя асацыяцыі ў каго-небудзь’; як аб сценку гарохам ‘не ўздзейнічае, не аказвае ніякага ўплыву на каго-небудзь’; як бомба ‘неспадзявана, непрадбачна, нечакана, імкліва’; як шылам кальнуць ‘балюча, глыбока ўсхваляваць, крануць каго-небудзь’;
- фізічнае ўздзеянне:
сцерці ў парашок ‘знішчыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь’; у барані рог сагнуць ‘уціскам падпарадкаваць, зрабіць пакорлівым каго-небудзь’; нібы пугай сцебанулі ‘па чыей-небудзь камандзе, указанню, хутка, не марудзячы пачаць рабіць нешта’; пусціць свечкай да бога ‘падпаліць, спаліць’; як скула сесці ‘прыгнятаць, эксплуатаваць каго-небудзь’; як дармавога каня (папіхаць) ‘не шкадуючы эксплуатаваць, прымушаць працаваць’.
У дадзеную групу ўстойлівых параўнанняў
уваходзяць тыя адзінкі, якія семантычна выражаюць адносіны адной асобы да
другой, напрыклад: як на воўка (глядзець) ‘непрыхільна, непрыязна’; як
той камень на мяжы ‘пра таго, да каго адносяцца непрыязна, з непавагай’; як
капітан з салдатам (здароўкацца) ‘начальніцкім тонам размаўляць з
кім-небудзь’; як мачыха (глядзець, паглядаць) ‘варожа, непрыязна’; за
панібрата (быць) ‘як з роўным, па-просту’; як псу ‘са знявагай,
агідай, нянавісцю’; як роднага (сустракаць) ‘шчыра, сардэчна’; як рой
да грэчкі ‘пяшчотна, з замілаваннем льнуць да каго-небудзь’; як рыбка з
вадою (жыць з кім-небудзь) ‘неразлучна, па-сяброўску, дружна’; як сёстры
(сышліся) ‘вельмі блізка’; як сон ‘пра што-небудзь вельмі
непрыемнае’; як сына (палюбіць) ‘сардэчна, вельмі моцна; нібы хмель
віцца ‘заляцацца да каго-небудзь’.
Кампаратыўныя фразеалагізмы дадзенай падгрупы абазначаюць унутраныя якасці чалавека, напрыклад: як ступа ‘няўклюдны, непаваротлівы, нязграбны’; як промень сонца ‘які прыносіць радасць, добры настрой’; бы старэчым ты радзіўся ‘стала, разважліва, сур’ёзна, удумліва’; як сабачкі ‘адданыя, верныя’; цёмны як саган ‘зусім непісьменны, некультурны’; як юнак ‘рухавы’.
Неабходна адзначыць, што з дапамогай устойлівых параўнанняў падкрэсліваецца менавіта цяжкае матэрыяльнае становішча беларуса, прадстаўніка народа, напрыклад: як пацук ‘без грошай, бедны’; голы як сакол ‘дужа бедны, нічога не мае’; як скаціна (жыць) ‘па-жабрачаму, у галечы, у крайняй беднасці’; як у старца ‘пра вельмі беднага’.
Кампаратыўныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца Якубам Коласам у мове яго твораў з мэтай больш дакладнай, вострай, трапнай характарыстыкі пэўных прадметаў ці з’яў. Падзел дадзенай групы на падгрупы адбываўся паводле наяўнасці агульных сем:
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія апісваюць знешнія якасці прадмета;
2) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць унутраныя якасці прадмета або з’явы;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўказваюць на фізічны стан прадметаў.
Схематычна распрацаваную намі семантычную
класіфікацыю кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць прадметы і
з’явы, можна прадставіць на малюнку 3:
Малюнак 3 - Семантычная класіфікацыя
кампаратыўных фразеалагізмаў, якія характарызуюць прадмет, з’яву
Кожная з падгруп мае свае асаблівасці, вызначаныя у ходзе даследвання.
У далейшым разгледзім падрабязна кожную з вызначанных падгруп - дадзім іх апісанне і характарыстыку:
Устойлівыя параўнанні, якія ўваходзяць у дадзеную падгрупу, характарызуюць знешні выгляд прадметаў па разнастайных паказчыках, напрыклад: голы як бубен ‘без расліннасці, зусім выбіты (пра луг, грунт, поплаў) ’; ветрам шыта (хата) ‘пра струхнелую, старую будыніну, якая не засцерагае ад холаду’; як змяя ‘звілісты, са зваротамі, загібамі’; як кадуб ‘вялікі (пра чарку, келіх) ’; як жывы ‘выразна, выпукла, рэльефна’; як белыя лебедзі ‘пра рух кучавых воблакаў на блакітным небе’; як люстэрка ззяць ‘ярка, прамяніста’; як пірог той на паліцы ‘пра месяц на чыстым ад воблакаў начным небе’; як плаха ‘вялікі па памерах’; як серабро ‘тое, што вельмі ярка, зіхатліва блішчыць’; гладкі як стол ‘роўны, бліскучы’; бы точаны ‘выносісіты, гонкі’; чэзлы як хмыз ‘рэдкі’; як ільняны цвет ‘прыгожы, які колерам і мяккасцю нагадвае валакно лёну’; як шкло ‘чысты, празрысты, гладкі’; як яечка ‘прыгожы, прыбраны, гладкі’.
Такія кампаратыўныя фразеалагізмы называюць фізічныя асаблівасці прадметаў, іх стан, уласцівасці, якасці, напрыклад: як камень ‘вельмі цвёрды’; збіцца ў лямец ‘зрабіцца шчыльным, тугім, грубым’; як наліты ‘спелы, сакавіты, ядраны’; як нітка ‘вельмі вузкі, тонкі’; як падушка ‘мягкі, пухкі’; раз’ехацца як рэзгіны ‘разваліцца’; як з трубы (дым) ‘густы’; як рэшата ‘на дзірках, не такі, як трэба’; як шклечка ‘нетрывалы, ненадзейны, хісткі’.
Устойлівыя параўнанні гэтай групы семантычна ўказваюць на ўнутраныя якасці прадмета або з’явы, напрыклад: як хоць вушы затыкай ‘пра вельмі непрыемны на слых крык, шум і г. д. ’; дубам дуб ‘пра надзвычай нізкія басовыя гукі музычнага інструмента’; як сон ‘пра што-небудзь незвычайнае, якое зачароўвае, захапляе’; як сцёрты мядзяк ‘пра нешта банальнае, што не ўяўляе ніякай цікавасці’; як ракета ‘вельмі ярка’; як рэчка срэбра ‘гучна, меладычна (пра гук, словы, голас) ’.
Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўваходзяць у дадзеную падгрупу, могуць даваць пэўную характарыстыку як чалавеку, так і прадмету, аб’ект параўнання можа быць любым. У межах дадзенай групы можна вылучыць наступныя падгрупы:
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія апісваюць знешнія якасці чалавека або прадмета;
2) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць унутраныя якасці чалавека або прадмета;
) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўказваюць на фізічны стан чалавека або прадметаў;