Материал: Характарыстыка кампаратыўных фразеалагізмаў у слоўніку фразеалагізмаў Якуба Коласа

Внимание! Если размещение файла нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам

Характарыстыка кампаратыўных фразеалагізмаў у слоўніку фразеалагізмаў Якуба Коласа

Змест

Уступ

1. Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Якуба Коласа

2. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак

3. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Якуба Коласа

3.1 Агульная семантычная класіфікацыя і характарыстыка кампаратыўных фразеалагізмаў пісьменніка

3.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці

3.2.1 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць псіхалагічны стан чалавека

3.2.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць рысы характару чалавека

3.2.3 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць паводзіны чалавека

3.2.4 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць знешні выгляд чалавека

3.2.5 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць фізічны стан чалавека

3.2.6 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць адначасова фізічны і псіхалагічны стан чалавека

3.2.7 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адзначаюць уздзеянне

3.2.8 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць адносіны

3.2.9 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць унутраныя якасці чалавека

3.3 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прадметы і з’явы

3.3.1 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія апісваюць знешнія якасці прадмета

3.3.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць фізічныя якасці прадмета

3.3.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць унутраныя якасці прадмета або з’явы

3.4 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія могуць характарызаваць як прадмет, так і чалавека

3.4.1 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія апісваюць знешнія якасці чалавека або прадмета

3.4.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія выражаюць тыя адносіны, якія могуць быць выказаны і да чалавека, і да прадмета

3.4.3 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія ўказваюць на фізічныя ўласцівасці чалавека або прадмета

3.4.4 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць ўнутраныя якасці чалавека або прадмета

3.5 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне

3.5.1 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне паводле інтэнсіўнасці яго працякання

3.5.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія выражаюць спосаб працякання, ажыццяўлення дзеяння

3.5.3 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць дзеянне паводле меры і ступені яго праяўлення

3.5.4 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць вынік пэўнага дзеяння

3.6 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць прастору

3.7 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць колькасць

Заключэнне

Літаратура

Уступ


Акрамя камунікатыўнай функцыі, мова выконвае таксама і функцыю назапашвання і захоўвання культурнай інфармацыі аб умовах жыцця народа-носьбіта дадзенай мовы. Адметнасці побыту і звычаяў беларускага народа, яго светапогляду, гісторыі і культуры, прыроды Беларусі і іншая інфармацыя краязнаўчага характару адлюстравана ў нацыянальна-культурнай семантыцы намінацыйных адзінак беларускай мовы. У фразеалагічным фондзе беларускай мовы шырока адлюстраваны краязнаўчыя рэаліі, якія натуральна ўспрымаюцца носьбітамі мовы, але патрабуюць тлумачэння. Шматлікія прыклады сведчаць пра цесную сувязь фразеалагізмаў з нацыянальнай псіхалогіяй, гісторыяй і культурай [1, с.123].

Фразеалогія здаўна з’яўлялася яркім прыкладам вострага жывога розуму народа і моцным сродкам узбагачэння вобразнасці, мастацкасці і багацця мовы. Шматлікія фразеалагізмы настолькі глыбока ўпляліся ў палатно мовы, што на сінхронным зрэзе немагчыма растлумачыць сэнс некаторых кампанентаў (біць бібікі ‘ленавацца’) або суаднесенасць семантыкі кампанентаў з агульным значэннем фразеалагічнай адзінкі (замарыць чарвячка ‘паесці’).

Асобны пласт фразеалагізмаў складаюць кампаратыўныя фразеалагізмы, г. зн. параўнанні, якія з цягам часу набылі статус устойлівых фразеалагічных адзінак. Нас цікавяць дадзеныя адзінкі, бо яны сінтэзуюць уласцівасці фразеалагізмаў і параўнанняў. Вядома, што параўнанне як працэс мыслення адыгрывае важную ролю ў пачуццёвым асэнсаванні акаляючага свету. Яно з’яўляецца адным з асноўных прыёмаў успрымання знешняга свету і духоўных каштоўнасцей [2, с.567]. У аспекце лагічным параўнанне з’яўляецца вынікам развіцця абстрактнага мыслення людзей, а ў аспекце лінгвістычным - адлюстраваннем гэтага мыслення ў мове [3, с. 203].

Параўнанне з’яўляецца адным са спосабаў характарыстыкі прадметаў і з’яў рэчаіснасці і як стылістычны прыём, заснаваны на вобразнай трансфармацыі граматычна аформленага супастаўлення, шырока выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для больш яркага, выразнага і вобразнага выказвання.

Індывідуальнасць мастака слова выяўляецца праз багацце яго слоўніка, шырокае выкарыстанне мастацкіх сродкаў вобразнасці. Адметнасцю ндывідуальна-аўтарскага мастацкага стылю Якуба Коласа з’яўляецца выключна багатае і разнастайнае выкарыстанне фразеалагічнага фонду беларускай мовы, высокая насычанасць твораў фразеалагізмамі [4, с.39]. Такім чынам адзін з найяскравейшых пісьменнікаў нашай краіны робіць мову сваіх твораў яркай, вострай, вобразнай, сакавітай і вельмі блізкай да народнай. Мастак падкрэслівае сваю сувязь з людзьмі, для якіх ён пісаў, блізкасць да іх, і гэта не дзіўна, бо Колас - выхадзец з народа. Так, як сведчыць "Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Я. Коласа”, у ім зафіксавана больш за 6000 слоўнікавых артыкулаў [5].

Аналіз параўнанняў, у тым ліку і кампаратыўных фразеалагізмаў, у мове пісьменніка дазваляе выявіць адметнасць гэтага мастацкага прыёму ў сістэме вобразных сродкаў і разам з тым даць уяўленне аб індывідуальнасці стылю мастака і яго светаўспрыманні, светабачанні, паколькі параўнанне з’яўляецца носьбітам інфармацыі, з аднаго боку, аб адметнасці паэтычнай працы, а з другога - аб уяўленнях пісьменніка пра свет, аб канкрэтна-пачуццёвым адлюстраванні ім рэчаіснасці пэўнага часу.

Розныя параўнанні закліканы ў пісьменніка ствараць вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі, нетыповае ўяўленне. Паводле семантыкі параўнанні адлюстроўваюць жыццё селяніна канца Х1Х - пачатку ХХ ст., а таму з’яўляецца люстрам яго светабачання, заснаванага на канкрэтна рэчавых асацыяцыях [6, с.115].

Мэта курсавой работы - даць характарыстыку кампаратыўных фразеалагізмаў у слоўніку фразеалагізмаў Якуба Коласа.

Для выканання пастаўленай мэты неабходна было вырашыць наступныя задачы:

)        выявіць кампаратыўныя фразеалагізмы ў складзе слоўніка фразеалагізмаў Якуба Коласа;

2)      вызначыць спецыфіку кампаратыўных фразеалагізмаў;

)        зрабіць семантычную класіфікацыю кампаратыўных фразеалагізмаў.

Крыніцай збору кампаратыўных фразеалагізмаў паслужыў "Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Я. Коласа” [5].

якуб колас семантычная класіфікацыя

1. Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Якуба Коласа


Кампаратыўнымі фразеалагізмамі (устойлівымі параўнаннямі) мы называем устойлівыя і ўзнаўляльныя спалучэнні слоў, фразеалагічная спецыфіка якіх заснавана на традыцыйным параўнанні. Называючы параўнанні ўстойлівымі, мы маем на ўвазе перш за ўсё ўстойлівасць лагічных элементаў параўнання, якая ў іх выяўляецца, г. зн. той факт, што кампарант тут заўсёды аказваецца звязаным са строга вызначанай падставай, роўна як і з кампаратам. Функцыя другога кампанента - узмацняльная, а першы кампанент звычайна ўжываецца ў сваім літаральным значэнні [3, с. 203].

Устойлівыя параўнальныя адзінкі стаяць асобна ў складзе фразеалагізмаў любой мовы. Яны маюць розную ўдзельную вагу ў гэтых мовах, але адносяцца да найбольш ужывальных устойлівых словазлучэнняў [3, с. 203].

Устойлівыя параўнанні складаюць даволі значную групу паводле колькасці фразеалагічных багаццяў беларускай мовы, пра што можа сведчыць толькі іх ужыванне ў мове твораў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа: усяго кампаратыўных фразеалагізмаў ў мове яго твораў зафіксавана 785 адзінак.

Разам з тым устойлівыя параўнанні складаюць даволі адметную групу фразеалагізмаў. Іх адметнасць заключаецца ва ўзаемасувязі двух паказчыкаў: з аднаго боку, паводле формы яны не страчваюць прыкмет параўнанняў (у большай ці меншай ступені, але заўсёды па форме вычляняюцца як параўнальныя звароты), а з другога, паводле значэння набываюць прыкметы фразеалагічных адзінак, папаўняючы ў выніку гэтага фразеалагічныя рэсурсы беларускай мовы.

Цікавасць да ўстойлівых параўнанняў узрастае яшчэ і з прычыны таго, што яны не толькі выражаюць абагульненне праз моўныя адзінкі, але яшчэ замацоўваюць абагульненні як своеасаблівыя эталоны, вобразы-эталоны.

Даследаванне кампаратыўных фразеалагізмаў беларускага мастака слова скіравана на аб'яднанне структурна-семантычнага аналізу гэтых адзінак з канцэптуальным аналізам, які рэпрэзентуе антрапалагічную парадыгму лінгвістыкі, паколькі ўстойлівыя параўнанні характарызуюцца антрапацэнтрычнасцю, што дае падставу для змяшчэння інтарэсаў даследавання з аб'екта пазнання на суб'ект пазнання як прадукт культуры.

Устойлівыя параўнанні з’яўляюцца прадметам даследавання такіх лінгвістычных дысцыплін, як фразеалогія і лексікалогія, сінтаксіс, стылістыка мастацкага маўлення, псіхалінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, лінгвакультуралогія. Таксама ўстойлівыя параўнанні даследуюцца і літаратураведамі, бо параўнанне ўяўляе сабой адзін з відаў тропаў, побач з метафарай, метаніміяй, сінекдахай і інш.

Некалькаваныя ўстойлівыя параўнанні ўзыходзяць да аказіянальных (індывідуальна-аўтарскім) параўнанняў. Апошнія ўзнікаюць у выніку свабоднага і творчага пошуку гаворачымі сродкаў дакладнага і яркага выражэння сваёй думкі. Устойлівыя параўнанні, г. зн. узуальныя параўнальныя звароты, з’яўляюцца ўзнаўляльнымі адзінкамі і належаць да лексіка-фразеалагічных сродкаў мовы, у адрозненне ад індывідуальна-аўтарскіх параўнанняў, якія належаць маўленню [7, с.5].

Такім чынам, кампаратыўныя фразеалагізмы - гэта ўстойлівыя, узнаўляльныя моўныя адзінкі, якія, тым не менш, больш свабодныя, у адрозненне ад уласна-фразеалагізмаў, у сваіх сэнсавых і сінтаксічных адносінах.

2. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак


Неабходна разгледзець пытанне адносін устойлівага параўнання да іншых устойлівых структур, перш за ўсё да фразеалагізмаў.

У якасці асноўнай прыкметы ўстойлівага параўнання часцей за ўсё разглядаецца ўзнаўляльнасць яго як гатовай цэласнай адзінкі. "Якасцю узнаўляльнасці тлумачацца, - як лічыць М.М. Шанскі, - усе астатнія прыкметы, аднолькава ўласцівыя словам і фразеалагічным зваротам, перш за ўсё ўстойлівасць у складзе і структуры і цэласнасць значэння” [8, с.28].

На думку В.М. Агольцава, кампаратыўная канструкцыя можа выступаць як узнаўляльная пры адной умове - абагульненні дэнатата, г. зн. пры абагульненні выражанай прыкметы прадмета [9, с.48].

Іншыя даследчыкі імкнуцца абазначыць сутнасць паняцця ўстойлівасці незалежна ад узнаўляльнасці. Так, М.М. Капыленка лічыць, што пад устойлівасцю трэба разумець меру абмежавання спалучальнасці лексем, прычым прыкметай абмежавальнай спалучальнасці з’яўляецца прадказальнасць [10, с.56].

Аднак мера абмежаванасці спалучальнасці - адносная катэгорыя. З яе дапамогай можна ўсталяваць адносную меру ўстойлівасці словазлучэння, але нельга вылучыць станоўчыя разрады ўстойлівых і няўстойлівых словазлучэнняў, паказаць межы паміж імі. Прыкмета прадказальнасці тут наўрад ці дапамагае справе, бо яна з’яўляецца ўсяго толькі адным са спосабаў азначэння ўсё той жа меры абмежавання спалучальнасці лексем, г. зн. адноснай устойлівасці, якая ўласціва любому словазлучэнню, бо любая лексема характарызуецца ў рэшце рэшт абмежавальнай спалучальнасцю з іншымі лексемамі.

Семантычная прыкмета лічыцца большасцю даследчыкаў самай асноўнай, галоўнай і вызначальнай прыкметай фразеалагічна звязаных словазлучэнняў. Прычым семантычная прыкмета разумееццца як цэласнасць сэнсу і цэласнасць намінацыі, г. зн. семантычная непадзельнасць спалучэння.

Такім чынам, на аснове розных падыходаў да азначэння ўстойлівасці, можна вызначыць наступныя пазіцыі:

)        пазіцыя лексічнай спалучальнасці слоў;

2)      пазіцыя семантычнай цэласнасці, непадзельнасці словазлучэнняў.

Гэта значыць, розныя і ў пэўным сэнсе супрацьлеглыя крытэрыі выкарыстоўваюцца для вылучэння нейкага адзінага паняцця ўстойлівасці [9, с.52-54].

Кампаратыўныя фразеалагізмы - гэта семантычнае пераўтварэнне не спалучэння паўназначных слоў, а спалучэння знамянальнага слова з незнамянальным - параўнальным злучнікам, у асноўным. У выніку семантычных змен у спалучэнні знамянальнае слова, губляючы папярэднюю намінатыўную функцыю, не атрымлівае новай, яно выступае толькі ў паняційнай функцыі і ў спалучэнні са злучнікам служыць сродкам выражэння ўяўлення аб індывідуальнай прыкмеце прадмета.

У цэлым устойлівыя параўнанні ўяўляюць сабой больш рухомую сістэму ўстойлівых адзінак, чым фразеалагізмы, яны больш гнуткія ў дачыненні гістарычных падзей. Устойлівыя параўнанні ўяўляюць сабой тую першую стадыю, у якой фарміруюцца метафарычныя фразеалагізмы, якія складаюць ядро фразеалогіі.

Такім чынам, разрад кампаратыўных устойлівых спалучэнняў і разрад устойлівых пераносна-вобразных словазлучэнняў (фразеалагізмаў) з-за блізкасці іх значэнняў характарызуюцца інтэнсіўным ўзаемадзеяннем, якое праяўляецца ў працэсе фразеалагізацыі ўстойлівых параўнанняў [9, с.60].

Сярод агульнай колькасці фразеалагічных адзінак, змешчаных у "Слоўніку фразеалагізмаў мовы твораў Я. Коласа”, неабходна вылучыць кампаратыўныя, якія ўяўляюць асобны пласт у мове творчасці пісьменніка.

Праведзены аналіз усёй сукупнасці прадстаўленых у мове пісьменніка ўстойлівых параўнанняў дазваляе нам правесці наступную іх класіфікацыю паводле семантычнага значэння, якая адлюстравана на малюнку 1:

Малюнак 1 - Семантычная класіфікацыя кампаратыўных фразеалагізмаў

Усяго, у суаднесенасці з прадстаўленай класіфікацыяй, намі могуць быць прапанаваны шэсць абагуленых груп фразеалагізмаў, выкарыстаных у мове твораў Я. Коласа. Гэта:

)        кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці;

2)      кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прадметы, з’явы;

)        кампаратыўныя фразеалагізмы, якія аднолькава могуць характарызаваць як чалавека, так і прадметы;

)        кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць дзеянне, яго прыкметы і ўласцівасці;

)        кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прастору, яе якасці і змяненні;

)        кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць колькасны стан з’яў і прадметаў.

Разгледзім кожную групу паасобку.

3.2 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці


Устойлівыя параўнанні, якія характарызуць чалавека і яго якасці, з’яўляюцца адной з найбольшых груп па колькасці ўваходзячых у яе адзінак. У сваю чаргу, гэтая група фразеалагізмаў уключае ў сябе дзевяць падгруп, кожная з якіх больш паглыблена і мэтанакіравана характарызуе тыя ці іншыя якасці чалавека па наступных паказчыках:

)        кампаратыўныя фразеалагізмы, накіраваныя на характарыстыку знешняга выгляду чалавека;

2)      кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адлюстроўваюць псіхалагічны стан чалавека;