Материал: Вывучэнне сінтаксісу простага сказа ў школе

Внимание! Если размещение файла нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам





[1, 3, 4, 5, 9, 14, 15, 16].

Сінтаксічныя практыкаванні звязаны са складаннем словазлучэнняў і сказаў, і іх характарыстыкай. Вылучаюць:

практыкаванні аналітыка-сінтэтычнага тыпу, якія ставяць на мэце навучыць распазнаваць сінтаксічную моўную з’яву. Гэта практыкаванні на выкананне схем сінтаксічных канструкцый; на ўстанаўленне адпаведнасці схем і сінтаксічных канструкцый; на ўспрыманне сказаў, выяўленых з тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў.





v  да пратыкаванняў сінтэтычнага тыпу належаць практыкаванні, скіраваныя нак: стварэнне апорных (ключавых) словазлучэнняў; структураванне апорных (ключавых) словазлучэнняў у сказ; разгортванне апорных (ключавых) граматычных асноў у сказ; структураванне сказаў у тэкст; на падбор загалоўка да тэксту.







v  практыкаванні аналітычна-сінтэтычнага тыпу накіраваны на: ўдасканаленне сінтаксічнага ладу мовы вучняў і ўтрымліваюць заданні складанне словазлучэнняў і сказаў па аналогіі з дадзенымі; на складанне схем дадзеных словазлучэнняў і сказаў; знаўленне прапанаванага тэксту з захаваннем яго стылістычных асаблівасцей.





практыкаванні творчага тыпу накіраваны на: фарміраванне моўна-маўленчых уменняў:складанне сказаў канкрэтнай структуры, семантыкі і функцыянальнага прызначэння з указаннем сферы іх функцыянавання; стварэнне выказвання на вызначаную тэму тэксту пэўнага тыпу і стылю маўлення з выкарыстанннем наяўных у мове сродкаў граматычнай і сэнсавай сувязі сінтаксічных канструкцый - лексічнай суадноснасці паралелізму, парадку слоў, лагічнага націску [18].




Сінтаксічныя практыкаванні у 5 класе вывучают на старонках 48-50 у 80, 82, 85 заданнях.





У 6 класе сінтаксічнымі практыкаваннямі з'яўляецца 21 заданне на 16-17 старонцы.


У 8 класе вывучаюцца практыкаванні 31,34, 35,47,49,50 на 28-39 старонках.





У 9 класе заданні па тэме сінтаксіс прапанаваны ў 10, 11,13, 15 заданнях на старонках 13-18.




У 10 класе заданні па тэме сінтаксіс прапанаваны ў 234, 235, 236, 237, 238, заданні на старонках 170 - 178.


[1, 3, 4, 5, 9, 14, 15, 16].

Граматычнае мадэляванне (складанне структурных схем словазлучэнняў і сказаў, і наадварот - складанне словазлучэнняў і сказаў па прапанаваным схемам).

Граматычнае мадэляванне ў 5 класе вывучаецца ў прыктыкаванні


У 6 класе заданні па граматычнаму мадэляванню не выдзелены.

У 8 класе вывучаецца на 25-38 старонках ў 25, 28, 30, 31, 38, 39, 40, 44, 45, 46 заданнях.







У 9 класе гэта заданне 14 на 17 старонцы.

У 10 класе гэта 231, 232, 233, 234 заданні на старонках 171 - 175.

[1, 3, 4, 5, 9, 14, 15, 16].

–       Лінгвістычны эксперымент, які дазваляе вызначыць шляхам выключэння пэўных сінтаксічных адзінак са сказа, іх функцыю.

Лінгвістычны эксперымент у 5 класе вывучаецца на 50 старонцы ў 86, 87 заданнях.


У 6 класе заданні па лінгвістычнаму эксперыменту знаходзяцца на 15-18 старонках у 16, 18 і 23 заданнях.

У 8 класе ён вывучаецца ў 26, 27, 36, 39, 41, 48, 51, 52, 53 заданнях на 28-42 старонках.

У 9 класе гэта заданні 11, 12, 13 [1, 3, 4, 5, 9, 14, 15, 16].

На ураках беларускай мовы пры вывучэнні простага сказа можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы:

–       канструяванне сказаў паводле схем, мэты маўлення, тыпу будовы, па апорных словах;

–       супастаўленне сінтаксічных з’яў, напрыклад, спосабаў сувязі сінтаксічных адзінак, іх складу, ступені развітасці, сэнсавых адносін, стылістычнай і інтанацыйнай аформленасці, пунктуацыі і інш.;

–       перастаноўка членаў сказа, частак сказа;

–       параўнанне тэкстаў на прадмет вызначэння парадку слоў у сказах, будовы сказаў, іх сувязей у абзацы, у тэксце і інш.;

–       рэдагаванне тэксту з улікам адпаведнасці сінтаксічнай будовы яго стылю, жанру і інш. [16, 30].



.3 Стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказа (дыдактычны сцэнарый урока)

Разгледзім дыдактычны сцэнарый урока па беларускай мове для 8 класа на прыкладзе тэмы «Аднасастайныя выказнікавыя сказы. Абагульнена-асабовыя сказы».

Мэты урока:

дапамагчы засвоіць сэнсавыя i граматычныя асаблівасці абагульнена-асабовых сказаў; выпрацоўваць уменні выяўляць абагульнена-асабовыя сказы у тэкстах, даваць iм характарыстыку, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю;

развіваць здольнасці самастойна вырашаць вучэбныя задачы, аналізаваць, параўноўваць, рабіць высновы; выкарыстання абагульнена-асабовых сказаў з пэўным камунікатыўнымі мэтамі ва ўласным маўленні;

садзейнічаць выхаванню гуманных адносін у класным калектыве, павагі да творчай спадчыны Янкі Купалы i Якуба Коласа.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, карткі самакантролю, ацэначны ліст, запісы на дошцы, тэхналагічная карта урока, мультымедыйная прэзентацыя «Абагульнена-асабовыя сказы: будова, значэнне, ужыванне у маўленні».

Эпіграф: Толькі тады веды робяцца нашым сталым здабыткам, калі мы здабываем ix caмi.

Ход урока

I.       Арганізацыйны этап.

·        Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Добры дзень! Рада зноў бачыць вас! На працягу некалькіх урокаў мы знаёмімся з відамі аднасастаўных сказаў. Паўтаралі, набывалі новыя веды, прымянялі ix на практыцы.

II.      Асэнсаванне зместу вывучанага матэрыялу.

Праверка засваення тэарэтычнага вучэбнага матэрыялу. Гульня «Так ці i не?».

Kaлi навучэнцы лічаць сцвярджэнне правільным, то ставяцъ лічбу «1», кaлi не - «2».

Настаўнік. Ад вас патрабуецца не фармулёўка адказу на тое ці іншае пытанне, а ўменне правільна адрэагаваць на маё сцвярджэнне.

1)      Я сцвярджаю, што аднасастаўны сказ у сваім складзе мае поўную граматычную аснову: дзейнік i выказнік.

)        Я сцвярджаю, што аднасастаўныя сказы дзеляцца на дзве групы: з галоўным членам дзейнікамм i з галоўным членам выказнікам.

3)      Я сцвярджаю, што аднасастаўныя выказнікавыя сказы дзеляцца на 3 групы.

)        Я сцвярджаю, што аднасастаўныя дзейнікавыя сказы называюцца намінатыунымі або назыўньмі.

)        Я сцвярджаю, што выказнік у пэўна-асабовых сказах выражаны формамі 1-й i 2-й асобы адзіночнага i множнага ліку ўмоўнага ладу.

)        Я сцвярджаю, што няпэўна-асабовыя сказы - гэта аднасастаўныя сказы без дзейніка з выказнікам-дзеясловам, які мае форму 3-й асобы множнага ліку ці форму прошлага часу множнага ліку.

Вучні звяраюцъ варыянты cвaix адказаў з запісам на дошцы. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Сума балаў падлічваецца i выстаўляецца ў «Ацэначны ліст» у графу «Гулъня «Так ці не?"».

Адказы: 2, 1, 2, 1, 2, 1.

·        Самаправерка. Выстаўленне адзнак у «Ацэначны ліст».

Настаўнік. У кожнага на стале ёсць «Ацэначны ліст» (дадатак 1), у iм акрэслена паслядоўнасць нашай працы. Вы будзеце ацэньваць свае веды i ўдзел у рабоце. Максімальная колькасць балаў за заданні ўказана, а свае балы будзеце заносіць пасля кожнага выкананага задання.

·        Падвядзенне вынікаў гульні «Так цi не?».

III. Этап падрыхтоўкі навучэнцаў да актыўнага i свядомага засваення новых ведаў.

·        Складанне кластара.

Настаўнік. На папярэдніх уроках мы знаёміліся з аднасастаўнымі сказамі. Паспрабуем вылучыць сэнсавыя адзінкі (блокі), з якіх складаецца тэма, i аформіць ix у пэўным парадку. Правілы складання кластара вы ведаеце. Уявім, што тэма «Аднасастаўныя сказы» - зорка, вакол яе планеты - буйныя сэнсавыя адзінкі. Калі ласка, назавіце ix. (Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам; аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам. Настаунік прымацоўвае карткі з назвамі на дошцы.) У кожнай з планет могуць быць свае спадарожнікі. Давайце падумаем, ці ёсць яны у нашых «планет»? (Пэўна-асабовыя; няпэўна-асабовыя; абагулънена-асабовыя; безасабовыя; назыўныя сказы.) Ці ёсць спадарожнікі ў нашых малых планет? Назавіце граматычныя формы, якімі выражаюцца галоўныя члены сказа. (Працяг складанне кластара.)

Настаўнік. У далёкім 1882 г. нарадзіліся адразу два вялікія сыны Беларусі. І вось ужо болыш за стагоддзе людзі захапляюцца непаўторнасцю творчасці Я. Купалы i Я. Коласа.

Звярніце ўвагу на эпіграф нашага урока (зачытваецца). Сапраўды, больш трывалыя веды тыя, якія чалавек здабывае самастойна. I сёння мы паспрабуем пацвердзіць слушнасць гэтага выказвання. 3 папярэдніх урокаў нам вядомы спосабы выражэння выказнікаў у пэўна-асабовых, няпэўна-асабовых сказах, ix значэнні, сферы выкарыстання.

·        Сумеснае мэтавызначэнне.

Настаўнік. Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным відам аднасастаўных выказнікавых сказаў - абагульнена-асабовымі сказамі. Як вы лічыце, чаму мы павінны навучыцца падчас працы на уроку?

Вучні вызначаюцъ мэту заняткаў. Настаўнік карэкціруе адказы, робіць падагулъненне. На дошцы вывешваецца табліца «У канцы урока будзем ведацъ i ўмець».

Аднасастаўныя выказнікавыя сказы

Віды аднасастаўных выказнікавых сказаў

Спосаб выражэння выказніка

Значэнне выказніка

Сфера ўжывання сказаў

Пэўна-асабовыя

1-я i 2-я ас. адз. i мн. л. абв. i заг. ладу

утваральнік дзеяння не называецца, але ўяўляецца як пэўная асоба

у гутарковай мове

Няпэўна-асабовыя

3-я ас. мн. л. ці форма пр. часу мн. л.

выражае дзеянне, важнае само па сабе, i не мае значэння, хто выконвае гэтае дзеянне

у гутарковай мове, пашыраны у аб'явах

Абагульнена-асабовыя

часцей выражаецца дзеясловам 2-й ас. абв. i заг. ладу; радзей - іншымi асабовымі формамi

выражаюцца агульныя вывады, павучанні, заключэнні; перадаюць уласныя назіранні, перажыванні, успаміны

часта ўжываюцца у прыказках, прымаўках

У канцы урока будзем:

ведаць:

•           спосабы выражэння i значэнне выказніка ў абагульнена-асабовых сказах;

•           нормы ўжывання абагульнена-асабовых сказаў у маўленні;

умець:

•           адрозніваць абагульнена-асабовыя сказы ад іншых відаў аднасастаўных сказаў па аснўуных прыкметах;

•           вызначаць ix сэнсава-стылістычную ролю;

•           аналізаваць, параўноўваць моўныя з'явы i рабіць вывады.

IV. Засваенне новых ведаў i спосабаў дзейнасці.

·        Самастойнае вывучэнне матэрыялу.

Настаўнік. Паколькі веды, як вы ўжо сказалі, здабытыя самімі, з'яўляюцца найболыш трывалымі, таму ваша задача - самастойна вывучыць вучэбны параграф падручніка i прадоўжыць запаўненне табліцы, якую мы з вамі распачалі запаўняць на папярэдніх уроках, дапоўнішы яе звесткамі пра абагульнена-асабовыя сказы. Падчас працы можаце раіцца, абмяркоўваць, каменціраваць. Пры неабходнасці звяртайцеся па дапамогу.

         V. Першаснае замацаванне ведаў i фарміраванне ўменняў.

·        Франтальная гутарка па пытаннях.

·        Якім спосабам выражаецца выказнік у абагульнена-асабовых аднасастаўных сказах? (Часта выражаецца дзеясловам 2-й ас. абв. i заг. ладу; радзей - іншымі асабовымы формамі дзеяслова.)

·        Якое значэнне выражаюць выказнікі ў абагульнена-асабовых сказах? (Агульныя вывады, павучанні, заключэнні.)

·        У якой сферы маўлення ўжываюцца абагульнена-асабовыя сказы? (Часта жываюцца ў прыказках, прымаўках.)

·        Праверка выкананага задання з дапамогай слайда.

·        Выстаўленне балаў у «Ацэначны ліст».

·        Хвілінка адпачынку.

VI.    Прымяненне ведаў: пазнаванне моўнай з'явы.

·        Работа са сказамі ў групах.

Заданне 1. Спішыце сказы, падкрэсліце граматычную аснову, вызначце від аднасастаўных сказаў. 3 дапамогай кластара, табліцы дакажыце праўдзівасць cвaix высноў.

1.         Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я. Купала). (Абагульнена-асабовы сказ.)

2.         Не скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала). (Абагульнена-асабовы сказ.)

3.         Збяры з дарог каменні тыя, што губяцъ ciлы маладыя (Я. Колас) (1-я частка складанага сказа - пэўна-асабовы сказ.)

4.         Люблю цябе, мой бераг родны (Я. Колас). (Пэўна-асабовы сказ.)

·        Франтальная гутарка. Самаацэнка работы са сказамі.

Вучні з кожнай групы абгрунтоўваюць свой выбар. Адначасова ідзе праверка адказаў: на слайдзе з'яўляюцца правільныя адказы.

Вучні падлічваюць балы i заносяцъ у адпаведную графу «Ацэначнага ліста».

·        Граматычная хвілінка.

Настаўнік. Растлумачце, як вы разумееце сэнс выказвання: «Збяры з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя». (Адказы вучняў.) Звярніце ўвагу, што ўжытая форма назоўніка «каменні» не адпавядае сучаснай граматычнай норме. Правільна: каменне (зборны назоўнік) або камяні.

VII. Адпрацоўка i замацаванне ведаў.

•           Франтальная гутарка.

Настаўнік. Якую музыку вы любіце слухаць у вольны час? (Адказы вучняў.) Ці могуць сучасных кампазітараў ці выканаўцаў зацікавіць творы Я. Купалы i Я. Коласа? Назавіце вядомыя вам музычныя творы, напісаныя на словы паэтаў. (Адказы вучняў.) Шмат твораў на словы Я. Купалы i Я. Коласа ў рэпертуары знакамітага беларускага ансамбля «Песняры», кіраўніком i салістам якога быў Уладзімір Мулявін.

•           Праслухоўванне фрагмента ў музычных твораў на словы Я. Купалы i Я. Коласа.

Вучням прапануюцца відэафрагменты рок-оперы «Курган» паводле паэмы «Курган» Я. Купалы; песня «Мой родны кут, як ты мне мілы.» на словы Я. Коласа ў выкананні BIA «Песняры»; песня «Спадчына» на словы Я. Купалы у выкананні I. Дарафеевай.

Настаўнік. Вы пазналі літаратурныя творы? Хто ix aўтар?

•           Удасканаленне ўменняў на моўным матэрыяле, што патрабуе дыферэнцыраванага прымянення ведаў у новых умовах (работа ў групах).

Заданне 2. Выпісаць аднасастаўныя сказы, вызначыць ix від (дадатак 2).

Вучням прапанаваны тэксты толъкі што праслуханых музычных твораў.

Кожная група зачытвае сказы з прапанаваных урыўкаў, называючы ix віды. Вучні ставяць балы у «Ацэначным лісце» у графе «Бал самаацэнкі».

•           Гульня «Пазнай прыказку».

Настаўнік. Мы ўжо адзначалі што абагульнена-асабовыя сказы пашыраны ў прыказках i прымаўках, таму я прапаную вам гульню «Пазнай прыказку», дзе сустракаецца гэты від аднасастаўных сказаў.

Прыказкі задаюцца групам навучэнцаў па чарзе.

•           Век жыві - … век вучыся.

•           Чужым розумам… далека не заедзеш.

•           Гуляючы… розуму не прыдбаеш.

•           Сябра за грошы… не купіш.

•           Не за сваю справу… не бярыся.

•           Клін клінам… выганяюцъ.

•           Глыбей узарэш - … болей збярэш.

•           Аднымі рукамі. нямнога зробіш.

•           Самаацэнка работы.

VIII. Кантроль ведаў i ўменняў па тэме урока.

•           «Графічны дыктант».

На дошцы - умоўныя абазначэнні:

1 - пэўна-асабовы сказ;

 - няпэўна-асабовы сказ;

3 - абагульнена-асабовы сказ.

1. Імёны народных паэтаў ведаюць далёка за межамі нашай краіны.

. Вітаю Коласа i Купалу, люблю ix непаўторны почырк.

. Прынеслі новы верш Янкі Купалы «Беларускім партызанам», тым самым зрабілі незвычайны падарунак байцам.

. Чытаеш верш «Хлопчык i лётчык» i адразу ўзгадваеш буквар, школу…

. Вывучайце творчасць сыноў Беларусі, паглыбляйце веды пра сваю мову!

Адказы: 2, 1, 2, 3, 1.

• Самаправерка i самаацэнка.

IX. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўление i каменціраванне адзнак.

Настаўнік. Звернемся да мэт, якія мы ставілі ў пачатку ўрока. Ці дасягнулі мы ix? Чаму мы навучыліся?

•    Падлік агульнай сумы балаў у «Ацэначным лісце».

•    Выстаўленне адзнак. Каментар настаўніка.

Х. Рэфлексія.

ХI. Дамашняе заданне. § 30, пр. 163, с. 121 або мінісачыненне паводле ўласных назіранняў, успамінаў ад імя 2-й асобы.

Настаўнік. А закончу наш урок словамі песняра Якуба Коласа:

Няхай дае Бог лад у хаце,

Дабра, прыбытку прыспарае

І самі будзем мы вясёлы;

За год дай Божа дачакаць,

Здаровым новы год спаткаць.

Урывак з паэмы «Новая зямля».

Заключэнне

Для выпрацоўкі мэты даследвання на працягу работы было прааналізавана, абагульнена і сістэматызавана навукова-метадычная літаратура аб вывучэнні сінтаксісу простага сказа ў школе на ўроках беларускай мовы ў колькасці 34 падручнікаў, часопісаў, дапаможнікаў.

Здапамогай падручнікаў была складзена сістэма практыкаванняў па вывучэнню сінтаксісу простага сказу ў рамках школьная праграмы. Былі прапанаваны практыкаванні ў адпаведнасці прынцыпаў вывучэння сінтаксісу простага сказа ў 8 класе, а таксама прыведзены практыкаванні з іншых класаў - 5, 6, 9, 10 класаў.

Для вывучэння сінтаксісу простага сказа патрэбна мець паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж яго членамі. Трэба ведаць і валодаць метадамі і спосабамі вывучэння сінтаксісу простага сказа, умець выконваць сінтаксічны разбор, знаходзіць у тэксце неабходныя адзінкі і інш.

Падчас заканчэння курсавой работы былі прааналізаваны тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа, складзена паняцце пра прынцыпы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа ў школе, што спрыяе дасканаламу вывучэнну тэмы.

Спіс літаратуры

1.   Бадзевіч, З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 272 с.

2.      Беларуская граматыка: сінтаксіс / пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1986. - Ч. 2. - 327 с.

.        Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н.М. Гардзей, П.Л. Навiцкi, З.М. Тамашэвiч; пад. рэд. Н.М. Гардзей - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. - 264 с.

.        Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 256 с.

.        Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. - 256 с.

.        Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэб.-метад. дапаможнік для студ. дзён., завочн. і дыстанцыйн. формаў навучання. - Мн.: БДУІР, 2006. - 78 с.

.        Беларуская мова: энцыклапедыя. - Мінск: БелЭн, 1994. - 655 с.

8.   Бут-Гусаім, С. Роднае слова / пад рэд. З.І. Падліпскай - Мн.: Беларускі Дом Друку, 2013. - №7. - С. 56-59.

9.      Валочка, Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 256 с.

10. Гамеза, Л.М. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння слойнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове: дыс. … д-ра пед. навук / Л.М. Гамеза. - Мінск, 2009. - 264 с.

11.    Золотова, Г.А. Синтаксическая синонимика и культура речи / Г.А. Золотова // Актуальные проблемы культуры речи. - М.: Наука, 1971. - С. 178-217.

12. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. - 2-е выд., дапрац. і дап. - Мн.: Выш. школа, 1995. - 334 с.

13.    Квіцень, В. Роднае слова / пад рэд. З.І. Падліпскай - Мн.: Беларускі Дом Друку, 2014. - №12. - С. 56-59.

14. Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / В.П. Красней [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. - Ч. 1 - 160 с.

15. Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / В.П. Красней [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. - Ч. 2 - 144 с.

16.    Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскi. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 304 с.

17.    Литвинко, Ф.М. Методика изучения разделов курса русского языка: курс лекций для студентов филологического факультета / Ф.М. Литвинко. - Мн.: БГУ, 2001. - 175 с.

18. Лаўрэль, Я.М. Вывучэнне сінтаксісу тэксту / Я.М. Лаўрэль // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры: кніга для настаўніка; пад рэд. М.А. Лазарука. - Мн.: Народная асвета, 1983. - С. 65 - 83.

19. Ломов, А.М. Словарь-справочник по синтаксису современного русского языка / А.М. Ломов. - М.: АСТ: Восток - Запад, 2007. - 416 с.

20. Лясовіч, С.М. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура. Сінтаксіс сучасная беларускай мовы» / Склад. і агул. рэд. С.М. Лясовіч. - Наваполацк: УА «ПДУ», 2008. - 254 с.

21. Ляшчынская, В.А. Лекцыі па курсе «Методыка выкладання беларускай мовы» для студэнтаў філалагічнага і завочнага факультэтаў / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. - Гомель. 2008. - 171 с.

.     Малашанка, Н.П. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс: курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці І-21 05 02 «Руская філалогія» / Н.П. Малашанка - Гомель: УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2007. - 87 с.

23.    Мартынкевіч, С.В. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбна-метадычны комплекс / С.В. Мартынкевіч. - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава. - Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2007. - 46 с.

.        Міхневіч, А.Я. Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мінск: РІВШ, 2011. - 112 с.

.        Міхневіч, А.Я. Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. / А.Я.Міхневіч, З.І. Бадзевіч, В.П. Красней. - Мінск: РІВШ, 2011. - 112 с.

26.    Мурина, Л.А. Концепция обучения русскому языку в общеобразовательных учреждениях Республики Беларусь / Л.А. Мурина [и др.] // Русский язык и литература. - 2008. - №1. - С. 3-10.

27.    Мурина, Л.А. Методика русского языка в школах Белоруссии: учеб. пособие / Л.А. Мурина. - Мн.: Университетское, 1990. - 320 с.

.        Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. - Мінск: НІА, 2001. - 212 с.

29.    Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ / В.У. Протчанка. - Мінск: Нар. асвета, 1989. - №1. - С. 4-8

30.    Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ / В.У. Протчанка. - Мінск: Нар. асвета, 1984. - 143 с.

.        Протчанка, В.У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы / В.У. Протчанка. - Мінск: Вышэйш. Шк., 1987. - 144 с.

.        Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: тэарэтычны курс: вучэб. дапам. / Т.Р. Рамза. - Мінск: БДУ, 2006. - С. 98-100, 113-114.

.        Язерская, С.А. Беларуская мова и литаратура. 5-6 кл.:прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне: дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі /С.А. Язерская, Л.К.Цітова. - Мінск: НІА: Аверсэв, 2012. - 123 с.