Материал: Шчасце (Быу адзін з тых летніх дзён) - сродкі перадачы лагічнасці маулення (на прыкладах)

Внимание! Если размещение файла нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам

Прачытайце тэкст. Вызначце сродкі перадачы лагічнасці маўлення. Пакажыце на прыкладах, чым забяспечваецца лагічнасць маўлення.

Шчасце

 

Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць, мусіць, толькі на Беларусі. Сонца пячэ як мага, а гарачыні няма: лішак яе паглынаюць і рака, і зараснікі аеру ды чароту, і густыя паплавы, і непралазны алешнік ды лазняк, і бярозы, і хвоі, і ўсялякая зеляніна. Не відаць людзей, не чуваць, але гоману досыць і без іх: адны кошкі сваім цырканнем могуць заглушыць усіх людзей, а тут яшчэ кукуюць жаўтабрухія жабы, заліваюцца мітуслівыя птушкі ды гудуць мясістыя чмялі.

Усім радасна ў такі дзень. Радасна і мне. Радасна і вунь таму хлапчуку год васьмі, што спускаецца з гары, падскакваючы на адной назе ды махаючы белым дубцом.

Мы сустракаемся з ім на мосце, ён прыпыняецца і глядзіць на мяне так, нібы хоча нешта сказаць. Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго блакітных вачэй. Я разумею яго. Калі і я гатоў усіх абняць у гэты жыватворны дзень, дык што ж павінна адбывацца ў яго маленькім чыстым сэрцы? Я лагодна ўсміхаюся яму, ківаю галавой і кажу:

- Добра жыць на свеце, браток, га?

Тварык хлопчыка засвяціўся яшчэ больш, але ён нічога не сказаў. Ды і што ён мог сказаць? Мы і без слоў разумелі адзін аднаго.

Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык. I з выразу вачэй яго таксама пырскала шчасце, і таксама здавалася, што ён вось-вось нешта скажа.

Я яго разумеў. Але ён, відаць, гэтага не ведаў, бо ўсе глядзеў мне ў вочы, нібы чагосьці чакаючы ад мяне. Ен заліваў мяне сваім шчасцем, а я у адказ нічога не мог яму даць. Для яго маёй шчырай і ветлівай усмешю было мала. Мне трэба яму нешта сказаць. Але што? Што яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я да яго адчуваю? А мне засталося ступіць толькі адзін крок – і мы размінёмся. Размінёмся, можа навекі.

— Як цябе зваць? — сказаў я нарэшце, каб толькі не маўчаць. Сказаў – і зараз жа пачырванеў ад сораму: хлопчык нічога мне не адказаў. Сваім дзіцячым інстынктам ён, відаць, зразумеў, што словы гэтыя сказаны так сабе, абы сказаць. Мала таго: твар яго перастаў свяціцца, нават неяк балюча скрывіўся. А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!..

Не адзін год прайшоў з таго часу, а голас хлопчыка і цяпер гучыць у маіх вушах.

Гэта быў шчыры, мімавольны крык дзіцячай душы. У ім былі  і  крыўда,  і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей. (Янка Брыль иШчасце" )

  • злучнікі пры аднародных (і рака, і зараснікі аеру ды чароту, і густыя паплавы, і непралазны алешнік ды лазняк, і бярозы, і хвоі, і ўсялякая зеляніна; У ім былі і крыўда, і расчараванне, і надзея, і горкі папрок да нас, дарослых і разумных людзей.) і ў складаных сказах (Што яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я да яго адчуваю?; Не відаць людзей, не чуваць, але гоману досыць і без іх…);

  • займеннікі як сувязь сказаў (Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык. I з выразу вачэй яго таксама пырскала шчасце, і таксама здавалася, што ён вось-вось нешта скажа.)

  • пабочныя словы (мусіць, відаць);

  • сэнсавыя сувязі ва ўсім тэксце (адзін абзац канчаецца так: “А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!..”, наступны пачынаецца: “Не адзін год прайшоў з таго часу, а голас хлопчыка і цяпер гучыць у маіх вушах”)